Воскресенье, 27 мая 2018

Райскі сад Брэста: едзем на канікулах!

434

Вось яны, доўгачаканыя восеньскія канікулы! І зноў бедныя настаўнікі ламаюць галаву над тым, у якое падарожжа адправіцца са стомленымі ад навукі дзецьмі. Цёплы пясок замест слаты пад нагамі і трапічнае сонца замест халоднага дажджу яны, вядома ж, прапанаваць не змогуць, але зрабіць гэтыя дні насычанымі і яркімі цалкам па сілах.

popugaj-aga

Дастаткова толькі сесці на цягнік і даехаць да Брэста, а там  рукой падаць да амаль сапраўдных трапічных лясоў і гарачых пустыняў. Падобную экзотыку прапануе дарослым і дзецям размешчаны каля старога будынка ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна вучэбна-метадычны комплекс «Зімовы сад». Унікальная па сваёй архітэктуры купалападобная пабудова са шкла, металу і цэглы ўдала вылучаецца на фоне стандартных пабудоў Брэста. А прыгожы вітраж на галоўным фасадзе ў выглядзе кветкі так і вабіць прахожых зайсці ўнутр. Я таксама не ўтрымалася ад спакусы і ўвайшла … у райскі сад.

Першымі мяне сустрэлі самыя старажытныя расліны на зямлі – папаратнікападобныя веліканы (іх тут каля 20 відаў), казачныя архідэі і многія іншыя дзівосныя кветкі. У наступнай зале – у зоне субтропікаў – распыляюць свой эфірны водар шматлікія пладовыя, лекавыя і дэкаратыўныя расліны: гранаты і мандарыны, грэйпфруты і апельсіны, гібіскусы і пеларгоніі. А зона пустыні  «заселена» кактусамі, альясам  і іншымі  экзатычнымі калючкамі.

Спевы птушак з розных куткоў зямнога шара і журчанне ручайкоў дапаўняюць гэтую цудоўную райскую карціну, над стварэннем якой непрыкметна для нас кругласутачна працуюць творчыя вучоныя людзі, і якую абавязкова трэба паглядзець нашым дзецям. Едзьце – не пашкадуеце! Бо нельга шкадаваць аб убачаным раі!

Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *