Среда, 19 сентября 2018

Падарунак для «соваў»: свята работнікаў ахоўных службаў

1 038

Сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі ахоўных службаў. Напярэдадні яго Пружанскі аддзел Дэпартамента аховы атрымаў падарунак — новы аўтамабіль.

20161020_9218

Перадача службовага аўтамабіля пружанскім праваахоўнікам адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы.

Начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы А.А.Самасюк падчас мерапрыемства сказаў нямала добрых слоў у адрас нашых міліцыянераў: «Дзякуючы майстэрству і прафесіяналізму, зацятасці і настойлівасці вы заваявалі права называцца лепшымі». Алег Аляксеевіч зазначыў, што асаблівы ўклад у бездакорную рэпутацыю калектыву ўносіць старшы прапаршчык міліцыі Аляксандр Кунда.

20161020_9237

20161020_9209

20161020_9195

20161020_9168

20161020_9166

20161020_9161

20161020_9146

20161020_9139

20161020_9132

Справа ў тым, што рашэнне перадаць каштоўны падарунак менавіта пружанцам было прынята невыпадкова. «Ніва Шэўрале» — галоўны прыз 13-га рэспубліканскага адкрытага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС. І міліцыянеры Брэстчыны ў каторы раз за гісторыю правя-дзення гэтых спаборніцтваў даказалі, што з’яўляюцца лепшымі. Адным з самых яркіх  удзельнікаў каманды аказаўся міліцыянер з нашага аддзела аховы А.Л.Кунда, якога калегі па праву назвалі прыкладам для іншых. Таму не дзіўна, што прыз адправіўся менавіта ў Пружаны.

Шчыра парадаваўся за калег начальнік Пружанскага РАУС А.В.Гук. «Чалавечы фактар у органах унутраных спраў немалаважны, і ён вас не падводзіць у службе. Але і без тэхнічнага фактару цяжка: цяпер у вас ёсць добрая падмога», — зазначыў ён.

«Заняць лідзіруючую пазіцыю — адна справа, а ўтрымаць яе — іншая», — заўважыў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Ён пажадаў, каб пружанскія праваахоўнікі ўтрымлівалі ўзятую вяршыню.

Ключы ад новага аўтамабіля ўручылі начальніку раённага аддзела аховы А.У.Акуневічу. Як прызнаўся Алег Уладзіміравіч, які зусім нядаўна быў назначаны на гэтую пасаду, вельмі прыемна напачатку кіраўніцкай кар’еры атрымліваць такія падарункі, таму цяпер тут прыкладуць усе намаганні, каб была нагода для рэгулярнага заахвочвання калектыву.

Пажаданне спакойнай службы адрасаваў міліцыянерам святар Свята-Аляксандра-Неўскага сабора іерэй Георгій Арабей, які асвяціў новы аўтамабіль.

20161020_9210

20161020_9212

…Пастраенне закончылася на прыемнай ноце: ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі з выхадам на пенсію С.М.Панасіка — вадзіцеля-міліцыянера групы затрымання, уладальніка ганаровага знака «Выдатнік міліцыі», які больш двух дзясяткаў гадоў аддаў службе ў ахове.

20161020_9262

Фізічная падрыхтоўка — зброя міліцыянера

Так лічыць Аляксандр Кунда, якога сёння называюць адным з лепшых супрацоўнікаў службы аховы. Ён — лідар сярод міліцыянераў страявога падраздзялення па фізічнай падрыхтоўцы, валоданні агнястрэльнай зброяй, што мае прыярытэтнае значэнне.

Службу ў органах унутраных спраў Аляксандр Леанідавіч пачынаў у 2000 годзе, сёння з’яўляецца камандзірам аддзялення груп затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы. За выдатную службу атрымаў знакі «За адзнаку» і «Выдатнік міліцыі». А найбольш узнагарод у яго за спартыўныя дасягненні.

Напрыклад, на згаданым рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства Аляксандр падцягнуўся на перакладзіне 64 разы.

— Але маё хобі — бег, — прызнаецца міліцыянер. — Па магчымасці стараюся штодзень рабіць прабежкі.

Яго асабісты рэкорд — 102 кіламетры на спаборніцтвах па трэйл-ранінгу (бег па бездаражы).

Марына ВАКУЛЬСКАЯ,

Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Один комментарий

  • Гражданин РБ

    Вы в курсе что в Беларуси всего лишь 28 театров и 31 тюрьма, милиции больше чем армии. С таким репрессивным аппаратом можно творить с «народцем» все что угодно!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *