Четверг, 29 октября 2020

Как пройти водительскую медицинскую комиссию в Пружанах? И другие вопросы дежурному корреспонденту

2 681

Аляксей Фёдараў:
—У мінулым годзе дарогу на Вялікія Якавічы падсыпалі шчэбнем. Для пешаходаў і веласіпедыстаў стварылася рэальная пагроза. І для аўтамашын — таксама. Каменне «страляе» з-пад колаў. Асфальту для гэтай  дарогі мы не просім. Але хаця б падсыпку якую зрабілі.
Па адказ мы звярнуліся да начальніка ДРБУ-140 А.В.Суботы. Ён патлумачыў, што на гэтай дарозе зроблена аснова пад асфальтабетон. Ужо адпраўлена пісьмо ў «Брэстаблдарбуд» з просьбай, каб дарога на Вялікія Якавічы пры наяўнасці сродкаў была ўключана ў план будаўніцтва на 2011 год.

М.Я.Шамшорык жыве ў доме №6 па вуліцы Савецкай. Прама пад яе вокнамі — дах цэнтральнага ўніверсама.
— Вы б пабачылі, што робіцца на гэтым даху,— абуралася жанчына.— Людзі выкідваюць туды свае бытавыя адходы, нават старую мэблю. Некалькі разоў я прыбірала дах сама, але смецце зноў там з’яўляецца. Дзе шукаць паратунку?
Выконваючы абавязкі галоўнага інжынера філіяла «Жилищник» А.Л. Мікіцюк падзякаваў жанчыне за падказку. З вуліцы бязладдзя на даху не бачна. Але перш за ўсё тэлефанаваць патрэбна было не ў рэдакцыю, зазначыў ён, а ў «Жилищник». У бліжэйшы час будуць прыняты належныя меры па ўборцы даху.

Святлана Мікалаеўна Мардань з Новых Засімавічаў непакоіцца за пасажыраў гарадскога транспарту. Большасць прыпынкаў у горадзе пазначаны ўсяго толькі слупамі і шыльдамі. У крайнім выпадку — лавачкамі. Павецямі для таго, каб можна было схавацца ад сонца ці дажджу, прыкрыты адзінкі.
Галоўны інжынер КУВП «Камунальнік» С.В.Бабрук паабяцаў трымаць гэтае пытанне ў полі зроку.
— Сапраўды, зазначыў ён,— улічваючы сёлетнія дажджы і спякоту, усе аўтобусныя прыпынкі абавязкова трэба прыкрываць дахамі.

У жыхаркі Пружан Галіны Завіжэнец праблема ўзнікла, калі яна памяняла дзвярны электразванок. У старым званку аказалася вялікая колькасць іртуці.
— Выкідваць небяспечную рэч нельга,— пераканана Галіна Дзмітрыеўна.  А куды здаваць на ўтылізацыю, яна не ведае.
— Жанчына мае рацыю,— адзначыў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях С.Ф. Войцік, — выкідваць рэчы, утрымліваючыя ртуць, ні ў якім разе нельга.
Ад насельніцтва іх прымаем на ўтылізацыю мы. Звяртацца трэба да начальніка пажарнай аварыйнай выратавальнай часці №1 Аляксандра Канстанцінавіча Станкевіча па тэлефоне 7-34-08.
А прадпрыемствы і арганізацыі павінны здаваць рэчы, утрымліваючыя ртуць, у Брэсцкі цэх РПУП «Белцветмет» (вул.Дворнікава, 97) ці Кобрынскі філіял «Зааэкалогія», размешчаны ў вёсцы Стрыгава Кобрынскага раёна.

Паліна Іванаўна Севасцянчык з вёскі Смаляніца, адзначаючы прыгажосць і ўтульнасць цэнтральнай ся-дзібы ААТ «Айчына» — аграгарадка Кабылаўскі, пацікавілася, калі гэтак жа будуць добраўпарадкоўваць і яе родную вёску: маўляў, побач будуюць вялікія жывёлагадоўчыя комплексы, а пра вёску кажуць, што неперспектыўная.
Дырэктар ААТ «Айчына» У.М.Бандарэнка не згадзіўся з пунктам гледжання жыхаркі Смаляніцы:
— Ніхто вёску неперспектыўнай не лічыць. Тут пабудавана дзесяць новых домікаў, на новай вуліцы праведзены газаправод, пакладзены асфальт. Вёска маладзее і перспектыва ў яе ёсць. Тым больш, што там будуюцца і вялікія жывёлагадоўчыя комплексы.
Ніна Якушэвіч з Лінова пацікавілася, ці будуць праводзіць газаправод і водаправод і рабіць новыя агароджы на вуліцы Піянерскай.
На жаль, парадаваць Ніну Фёдараўну мы пакуль што не можам. Старшыня Ліноўскага сельвыканкама Л.К.Жогал паведаміла, што цяпер у вёсцы Лінова асфальтуюцца вуліцы Шашэйная і Камсамольская. Плануецца пракладваць асфальт па вуліцах Новая і 70 год Кастрычніка. Вуліцы Піянерскай у гэтым спісе пакуль не значыцца.

Жыхар Пружан М.І.Азараў абураўся работай вадзіцельскай медыцынскай камісіі. 25 чэрвеня ён звярнуўся ў камісію па медыцынскую даведку. І трапіў у спіс чаргавікоў ажно на 2 верасня.
— Да канца года,— запэўніў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы І.М.Пачынчык,— сітуацыя павінна выправіцца. Цяпер толькі за квартал у камісію звяртаецца больш за 700 вадзіцеляў, тады як раней 1000  вадзіцеляў праходзіла яе за цэлы год.
Іван Мікалаевіч перакананы, што вінаваты ў гэтым самі вадзіцелі, якія гадамі не звярталіся па даведку, а цяпер, калі яе наяўнасць стала неабходнай, пабеглі ў паліклініку адзін за адным. Камісія працуе ў напружаным рытме і просіць вадзіцеляў звяртацца не ў той жа дзень, калі закончыцца дзеянне старой даведкі, а хаця б на два-тры тыдні раней.

РЭПЛІКА
Цікава, і ў іншых арганізацыях гэтак жа праводзяць сваіх работнікаў на пенсію? Матэрыяльную дапамогу мне далі, але ў кіраўнікоў не знайшлося добрага слова, каб падзякаваць за работу. Пры ранейшых кіраўніках было зусім па-іншаму. Цяперашнім маладым і гарачым, відаць, не да ветэранаў працы.
Н.А.Бурына.

Дзяжурыла па рэдакцыі Ганна ХАДАРОВІЧ.

  • makver

    а что делать тому, кто учится в техникуме и сдает на права? тоже ждать сентября! Или никаких исключений. Тогда необходимо выдать справку с разрешением проходить комиссию по месту жительства, а то ведь не принимают врачи. К вам отправляют. что на это ответит «гаспадар» Пачынчык?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Sve.

    А что, вас осчастливили о сдаче на права за один день? Мне кажется, все студенты знают, на каком курсе это все дело сдается. Вот и начинали бы с сентября комиссию проходить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • valsor

    Уважаемую старшыню Ліноўскага сельвыканкама Л.К.Жогал спрашивали про «ці будуць праводзіць газаправод і водаправод і рабіць новыя агароджы», а не про асфальтирование. Улица Пионерская давным-давно заасфальтирована и не надо делать вид, что не поняли вопрос.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Мохар

    Уважаемую старшыню Ліноўскага сельвыканкама Л.К.Жогал спрашивали про «ці будуць праводзіць газаправод і водаправод і рабіць новыя агароджы», а не про асфальтирование. Улица Пионерская давным-давно заасфальтирована и не надо делать вид, что не поняли вопрос.

    Спадарыня ўключыла «дурня».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    больше всего мне понравился ответ галоўнага інжынера камунальніка ))
    _________
    — Сапраўды, зазначыў ён,— улічваючы сёлетнія дажджы і спякоту, усе аўтобусныя прыпынкі абавязкова трэба прыкрываць дахамі.
    _______

    вот так штука, граждане осенили )))
    и правда г**** аяяяяй ))) (Людвиг Аристархович, «Наша Раша»)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЧЕЛ.

    Г-н Бабрук а КОГДА все же сделают крыши на остановках?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *