Вторник, 20 февраля 2018

«Уладар сяла»: фінальны акорд

767

Напрыканцы мінулага тыдня вызначылі пераможцаў рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Брэстчыну ў фінале конкурса прадстаўляла сям’я Улога з аграгарадка Мокрае.

img_6540

У рамках конкурснай праграмы ўладарам сучаснага сяла давялося запрагаць каня, распілоўваць бервяно, калоць дровы, на карамысле насіць вёдры з вадой, збіраць агародніну. Мужчыны нават спаборнічалі ў прышыванні гузікаў, жанчыны — у забіванні цвікоў. Шматлікія дасягненні і кулінарныя здольнасці сем’і дэманстравалі на сваіх «падворках».

Па-за конкурснай праграмай фіналісты наведалі арыгінальныя музеі, ганчарню, стайню, вінакурню прадмесця «Дукорскі маёнтак», на тэрыторыі якога праходзіў двухдзённы праект. Акрамя таго, лілі васковыя свечкі, чаканілі манеты і ляпілі гліняныя гаршкі.

Зусім трошкі балаў не хапіла сям’і з Пружаншчыны, каб заняць трэцяе месца. Разам з тым, па выніках народнага галасавання, якое праводзілася ў інтэрнэце, відэаролік  Улогаў https://www.youtube.com/watch?v=erdC9nz1b98 пра іх сельскі падворак апынуўся на другім месцы. Як удзельнікі фіналу Улогі былі ўзнагароджаны граматай, грашовай прэміяй у памеры 80 базавых велічынь, а таксама каштоўнымі падарункамі.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *