Четверг, 28 марта 2024

Вынікі спартакіады

1 039

На працягу трох дзён на базе нашага раёна праходзіла рэспубліканская спартакіяда для сельскіх жыхароў «Залаты колас». Неабходна  адзначыць, што падобныя спаборніцтвы Пружаншчына прымала ўжо не першы раз.

20161023_9281

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрствы спорту і турызму,  сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама рэспубліканскае спартыўнае таварыства «Ураджай».

Асноўныя падзеі спартакіяды разгортваліся ў спартыўных залах ДЮСШ №1 і аграрна-тэхнічнага каледжа, на гарадскім стадыёне. Сельскія аматары спорту выяўлялі мацнейшых у шасці відах спорту: валейболе, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, стрытболе, гіравым спорце і перацягванні каната. На старт выйшлі каманды ўсіх шасці абласцей краіны.

20161023_9363

У спаборніцтвах валейбалістаў сярод мужчын перамаглі прадстаўнікі Мінскай вобласці. Сталічная вобласць святкавала перамогу і ў стрытболе. Дзяўчаты з Гомельшчыны ўзялі першае месца ў валейболе. У лёгкай атлетыцы і перацягванні каната не было роўных спартсменам Гродзеншчыны. Брастаўчане сталі мацнейшымі ў настольным тэнісе і гіравым спорце.

У агульнакамандным заліку аднолькавую колькасць ачкоў набралі каманды Гродзенскай і Мінскай абласцей, але па дадатковых паказчыках галоўная судзейская калегія аддала пальму першынства прадстаўнікам Гродзеншчыны. Трэцяе прызавое месца заняла Гомельская вобласць. Што датычыцца выступлення брастаўчан, то нашы землякі, на жаль, паказалі толькі шосты вынік.

Мікола АРХУЦІК,

              Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *