Четверг, 16 августа 2018

Ёсць білет у туалет? або Топ-10 water closet

1 098

Сёння мы раскажам аб адным рэйдзе з аглядам гарадскіх славутасцяў пад назвамі «М-Ж», «туалет», «клазет», «00», «дзе ў вас тут можна рукі памыць»…  Ды як іх толькі не называюць, гэтыя прыбіральні!

1328019499_pic

Нагода агляду? Роўна год мінуў з моманту прыняцця пастановы Міністэрства аховы здароўя Беларусі №102, якая — з мэтай паляпшэння санітарнага стану населеных пунктаў — унесла змяненні ў папярэднія заканадаўчыя дакументы аб грамадскіх месцах агульнага карыстання.

Калі быць да канца сумленнай, то падставай для такога «падарожжа» стала адна надакучлівая карцінка, якая ўжо гадоў трыццаць сядзіць у памяці. Тады наша сям’я ўслед за татам-ваеннаслужачым выехала за мяжу. Зала чакання чыгуначнага вакзала ў нямецкім горадзе Гале. З дзвярэй загадкавага памяшкання, у шкляной вітрыне якога пераліваюцца ўпрыгожаныя стужкамі рознакаляровыя флакончыкі, даносіцца ванільна-фруктовы водар, а па калідоры туды-сюды шпацыруе ўжо не маладая «фраў Грэтхен» у форме гасцінічнага швейцара з белым ручніком, перакінутым праз плячо.

– Кафэ! – сказала мама і ўпэўнена павяла за сабой дзяцей.

– Toilette! – усміхнулася фраў і  акуратна адпаліравала ручніком  сядзенне ўнітаза каралавага колеру…

Не хачу рабіць параўнанні, але, сутыкнуўшыся нядаўна з падобнай паслугай на чыгуначным вакзале ў Мінску, падрабязна вывучыла далёка не ўсім абывацелям вядомую пастанову Міністэрства аховы здароўя  аб тым, дзе і як павінны быць абсталяваны грамадскія прыбіральні. А потым вырашыла прайсці па «залатым кальцы» Пружан з прыпынкамі ў месцах масавых пакупак, гулянняў, харчавання і адпачынку, каб разгледзець гэты бок візітнай карткі нашага горада.

Пачала з Лядовага палаца, які вабіць у райцэнтр нямала іншагародніх гасцей. Яго прыбіральні  абсталяваны згодна з усімі беларускімі гігіенічнымі патрабаваннямі: тут  чыста і прыгожа. Уражанне некалькі псуе толькі адзіны рулон туалетнай паперы – ва ўваходным тамбуры. Можа, таму нехта, угневаўшыся, і паламаў парачку рэзервуараў для вадкага мыла?

Далей крочу ў гарадскі парк, дакладней, да маленькага доміка ў ім колеру няспелай аліўкі, да якога вядзе ўказальнік на галоўнай вуліцы горада з літаркамі «WC». Вакол гэтага «помніка архітэктуры» існуе «народная сцежка»: відаць, людзі, якія мелі патрэбу ў адпаведных паслугах, шчыра імкнуліся знайсці да яго падыход… Дзе там! Ціш ды глуш, ды замкнёныя дзверы: як пазней высветлілася, туалет з-за сваёй нерэнтабельнасці больш не працуе. Дакладней, яго адкрываюць толькі падчас вялікіх масавых мерапрыемстваў у парку. О, здаецца, я пачала здагадвацца, чаму тут такое буйства расліннасці! Але не спяшайцеся адчайвацца, шаноўныя пружанцы і госці горада: дзесьці ў глыбіні парку паставілі «цуд тэхнікі» – біятуалет, засталося толькі павярнуць указальнік у належны бок, каб ведалі, што варта шукаць.

Шпацырую па вуліцы Савецкай. Ох, калі б не «водар», так і прайшла б міма гэтага экзэмпляра традыцыйнага дойлідства, які стаіць у двары Дома быту «Прэстыж».  Яго дзверы адчыняюцца на галоўную плошчу, дазваляючы разгледзець і гарадскі гадзіннік, і рамантычныя постаці над Мухаўцам, і нават нумар праязджаючага міма аўтамабіля. Затое і ўваход тут абсалютна бясплатны, хоць упэўнена, часам чалавек гатовы заплаціць нават  за такія «зручнасці», толькі б яны былі ў патрэбным месцы…

20160822_4355_izmen.razmer

Іду далей. За невялікую плату (праўда, пры ўваходзе чую, як дзве жанчыны абураюцца цаной)  праходжу ў туалеты Палаца культуры. Чысціня і парадак, але таксама, як і ў Лядовым, пра туалетную паперу трэба паклапаціцца яшчэ на ўваходзе — узяць у дзяжурнага.

20160822_4357_izmen.razmer

Падобны  набор зручнасцей прапануе і рэстаран «Пружаны».

Яшчэ адзін туалет знайшла ў кафэ «Бістро», якое нядаўна абрасло прыгожым павільёнам з вагонкі. Сюды, асабліва ў выхадныя дні, заходзіць нямала  людзей: і падлеткі, і пенсіянеры, і сем’і з маленькімі дзецьмі. Давайце, нарэшце, успомнім і пра турыстаў! Унітаз без сядзення, адкрытае вядро без пакета, рукамыйнік без мыла. Яно магло б  быць, але адпаведны рэзервуар паламаны, хутчэй за ўсё, іншай публікай… Але трэба аддаць належнае прыбіральшчыцы: пры ўсіх гэтых хібах, якія не залежаць ад яе, яна ўмудраецца наводзіць тут ідэальную чысціню. Дарэчы, гэтая ж прыбіральня «абслугоўвае» і  пакупнікоў «Універсама».

Куды далей? На міні-рынак. Толькі шукаць там туалет дарэмна. Яго няма ўжо шмат гадоў. Застаецца прасіцца ў службовае памяшканне  альбо бегчы-бегчы-бегчы… Напрыклад, да цэнтральнага рынку і там скарыстацца платнай паслугай, якая вас дакладна не расчаруе. Тут ёсць усе патрэбнае, але гэтая кропка працуе толькі па нядзелях.

rynok2_izmen.razmer

Аналагічны дастойны «трохзоркавы» камфорт прапануе сваім наведвальнікам і кафэ «Мухавец».

А калі ўсё роўна марыце пра «пяцізоркавы» ды яшчэ бясплатны? Бяжыце на аўтазапраўку «Белнафтахім», што на кальцы. У стэрыльна чыстай кабінцы ёсць нават поручні для дзяцей і пажылых людзей і аднаразовыя папяровыя накладкі для ўнітаза.

20160822_4372_izmen.razmer

Карыстайцеся, пакуль даюць, бо ў туалеце на аўтавакзале такога і блізка не знойдзеце. Прыгожы звонку «церамок» распаўсюджвае непрыемны пах. Унутры бруд, антысанітарыя і графіці на сцяне: «Нічога добрага з цябе не выйдзе».

20160822_4363_izmen.razmer

А калісьці ж выходзіла. У свой час, калі ўваход быў платным, гэты «М-Ж» лічыўся адным з лепшых у горадзе. Атрымліваецца, мы павінны плаціць, і плаціць шмат, каб  рэгулярна даказваць сваю культуру і выхаванасць. Плаціць да той пары, пакуль не зразумеем: чыста не там, дзе  прыбіраюць, а там,  дзе не смецяць.

Адзначаныя кропкі на «залатым кальцы» Пружан, нібы лакмусавая паперка, паказваюць узровень культуры жыхароў нашага горада. У сярэднім атрымліваецца нібыта і нядрэнна, але ўжо вельмі вялікая розніца паміж «бляскам і ўбогасцю». Пара ўсім зразумець, што чыстыя і камфортныя прыбіральні – не толькі важная  частка сучаснага жыцця, але і сапраўды візітная картка горада.

Алена Зялевіч

4 комментариев

  • Андрей

    На сегодня это самая главная проблема в городе ???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Гражданин РБ

    Андрей, это отвлекающий манёвр чиновников и идеолухов от реальных проблем.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • Гарбуз

    А что, хорошая идея — создать в ВК группу «Реальные проблемы г.Пружаны» — для чиновников и идеологов (без них тоже никак!))
    А вообще и тут можно писать — только разве модераторы не всё пропустят!
    Короче, Андрей и Гражданин РБ, создавайте группу и скидывайте сюда линк для людей — поможем всем миром районке (чиновникам и идеологам) увидеть ГЛАВНЫЕ И РЕАЛЬНЫЕ ПРОБЛЕМЫ!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Renessaince

    Каму патрэбны кантакт, спадзяюся, яго хутка заблякуюць. Нармальныя беларусы пераходзяць у фэйсбук. А вось пружанскіх суполак там нешта мала…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *