Вторник, 20 февраля 2018

Аратыя выйшлі ў поле… ПАСПАБОРНІЧАЦЬ!

405

Зямля любiць добрага i ўмелага гаспадара. Мне заўсёды думалася, ну, што тут такога цяжкага: сядай у трактар — ды наперад. Але ж не. Трэба араць па правiлах. І не такія яны простыя. Навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнiчнага каледжа штогод дэманструюць своё майстэрства ўзворвання зямлі падчас традыцыйнага конкурсу «Лепшы араты».

clstp6-gfnq_izmen.razmer

19 кастрычнiка ў ім прымалі ўдзел 11 чацвёртакурснікаў. Спачатку  хлопцы дэманстравалi свае веды па тэорыi ў трох дысцыплiнах, вырашалi сiтуацыйныя задачы. І толькі потым непасрэдна на полi  паказвалi свае навыкi.

Майстры вытворчага навучання  А.Ф. Пстыга, В.М. Багаль, А.В. Нiканчук  па праву могуць ганарыцца сваімі падапечнымі, якія неаднойчы займалi першыя месцы на рэспублiканскiх конкурсах (варта дадаць, што рыхтавалi навучэнцаў да тэарэтычных iспытаў С.В. Барылюк, Г.М. Волчак, В.В. Даўгапол, С.М. Ляхаў, А.В. Цiханчук i А.С. Папко).

wvkesyt8kys_izmen.razmer

Зразумела, што якасць узаранага поля вызначалася па шматлiкiх параметрах: не толькі самы роўны радок лічыўся лепшым, трэба было і вытрымаць належную глыбіню і шырыню, і ў разліковы час укласціся…

Першае месца заняў Вадзiм Жылiнскi (група 2-51), другім стаў Дзянiс Касьянiк (група1-53), трэцім – Мiкалай Купрыянюк (група 2-51). Каштоўныя прызы ім уручыў старшыня райкама прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу I.І.Ярома (на здымку).

l5hsci0ok8cpppp_izmen.razmer

Вадзiм Жылiнскi разам з майстрам вытворчага навучання А.Ф. Пстыгам на наступным тыднi будзе ўдзельнiчаць у абласным адкрытым конкурсе прафесiйнага майстэрства навучэнцаў i майстроў ВН па прафесii «Трактарыст-машынiст сельскагаспадарчай вытворчасцi», які пройдзе ў Драгiчыне.

64rcuc2sir8_izmen.razmer

Зразумела, што нiякая праца не даецца лёгка. Але тым, хто з любоўю падыходзiць да зямлі, яна заўсёды аддзячыць.

Вольга Вадзяновіч

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *