Среда, 26 сентября 2018

У радзільным аддзяленні — прыбаўленні!

1 090

Віншаваць жанчын, якія толькі што сталі мамамі, прама ў радзільным аддзяленні — добрая традыцыя. Нагоды для візіту гасцей — прадстаўнікоў улады і грамадскіх арганізацый — бываюць розныя: Дзень Незалежнасці, Міжнародны дзень міру… Але асабліва сімвалічна, калі павышаная ўвага пацыенткам раддома ўдзяляецца ў Дзень маці.

20161014_8788_izmen.razmer

Сёлетні год не стаў  выключэннем: з нараджэннем дзяцей — асаблівай падзеяй у жыцці жанчыны — павіншавалі маладых мам  начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Н.Р.Цібароўская і сакратар раённага аддзялення Фонду міру В.І.Матвіенка. Лейтматывам прамоў, якія госці адрасавалі мамам, сталі прапісныя, але ад гэтага не менш важныя, ісціны: жанчына — сімвал міру, спакою і, вядома, жыцця.

Цёплымі словамі не абдзялілі і медработніц аддзялення, якія дапамагаюць з’явіцца на свет немаўлятам.

Дарэчы, у верасні ўпершыню за апошнія некалькі гадоў у нашым раёне нараджальнасць перавысіла смяротнасць: за мінулы месяц толькі пружанскія медыкі прынялі каля 200 родаў.

Напярэдадні Дня маці і ў само свята дэмаграфічную сітуацыю ў раёне палепшылі пяць жанчын: С.А.Наумавец і І.М.Балкунова з Пружан, К.С.Стрэльчык з Шарашова, В.А.Аўдзейчык з Дабучына, Л.К.Казмярчук з Чапялёў. І падарункі, і ўвага з боку грамадскасці сталі для іх, канешне, прыемнай нечаканасцю.

20161014_8812_izmen.razmer

Усяго 14 кастрычніка ў радзільным аддзяленні  знаходзіліся 24 пацыенткі, большасць з якіх таксама хутка спазнала радасць мацярынства.

На здымках:

Маладыя мамы прымаюць віншаванні. Святлана Наумавец з нованароджанай дачушкай. Гэта не першае дзіця: сям’я з Пружан ужо выхоўвае шасцігадовага сына.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

2 комментариев

  • Ирина

    Старые облезлые драные халаты… Интересно, сколько им лет?))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Такса

    Это еще на фото сорочек нет)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *