Пятница, 19 апреля 2024

Купі паштоўку і дапамажы дзіцяці-інваліду ажыццявіць сваё жаданне!

828

index

«Паштоўка – жаданне»

Так называецца дабрачынная акцыя, якую ў рамках міжнароднага месячніка «Чалавек з белым кіем» з 17 кастрычніка па 17 лістапада праводзяць супрацоўнікі Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія больш за iншых маюць патрэбу ў клопаце, міласэрнасці і ўвазе з боку навакольных.

Каб падарыць гэтым людзям радасць і добры настрой, на прадпрыемствах і ў арганізацыях г. Пружаны і Пружанскага раёна, а таксама ў грамадскіх месцах будуць распаўсюджвацца паштоўкі. На атрыманыя ад іх продажу грошы будуць набыты падарункі для дзяцей-інвалідаў, якія маюць патрэбу ў карэкцыйнай дапамозе або спецыяльнай адукацыі.

Купіўшы паштоўку, вы зможаце дапамагчы дзіцяці-інваліду ажыццявіць сваё жаданне!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *