Пятница, 19 апреля 2024

Павіншавалі мам!

1 065

«Мая мама лепшая на свеце!» — так называлася мерапрыемства, якое да Дня маці правялі ў Новазасімавіцкай ДШМ.

dsc00099_izmen.razmer

Менавіта прысутным мамам прысвячаліся ўсе канцэртныя нумары, якія далі выхаванцы гэтай дзіцячай школы мастацтваў. Дзеці спявалі, ігралі на музычных інструментах, разам са сваімі мамамі ўдзельнічалі ў конкурсах, кожным сваім рухам і словам паказваючы, як яны любяць іх. Сольныя выступленні чаргаваліся з канцэртнымі нумарамі ансамбляў гітарыстаў, дамрыстаў, скрыпачоў.  Асобна былі адзначаны шматдзетныя мамы, дзеці якіх займаюцца ў музычнай школе.

І ўсім без выключэння мамам адрасавала цёплыя словы віншавання дырэктар ДШМ М.Л.Кузьміч.

***

dsc_0002_izmen.razmer

І «святочны ўбор» у падарунак

«День матери на всей планете, в галактике огромной всей! Сегодня поздравляют дети своих любимых матерей!»  Менавіта такімі шчырымі словамі пачалося свята для мам у Пружанскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Вытокі гэтага свята – у глыбокім паважлівым стаўленні да жанчыны-маці. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя каштоўныя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны асацыіруюцца з вобразам мамы.

Конкурсна-забаўляльная праграма з цікавымі танцамі, вершамі ад дзяцей выклікала шмат станоўчых уражанняў у матуль і бабуль.

Нечаканым сюрпрызам для мам стала распрацаваная выхаванцамі і навучэнцамі цэнтра калекцыя адзення “Мамін гардэроб”. Кожная матуля атрымала ў падарунак «святочны ўбор» і памятную паштоўку.

     Вольга Варакіна,

     выхавацель ЦКРНіР

Жанчынам у пагонах прысвячалася…

Святочным канцэртам адзначылі Дзень маці вайскоўцы в/ч 39212 в.Ласасін.

Мерапрыемства, якое падрыхтавалі салдаты тэрміновай службы пад кіраўніцтвам намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце Г.І.Сакалачкі, уключала не толькі нумары мастацкай самадзейнасці. На ўрачыстасць была запрошана маці ваеннаслужачага Сяргея Сауціна, якая нагадала, што мамы заўсёды чакаюць сваіх дзяцей дома, і пажадала ваеннаслужачым лёгкай і шчаслівай службы.

У сваю чаргу, з віншаваннем жанчынам, якія нясуць вайсковую службу, выступіў камандзір часці падпалкоўнік В.А. Жамайдук. А начальнік штаба  першы намеснік камандзіра падпалкоўнік Т.С.Стома зачытаў віншавальны загад і аб‘явіў падзякі жанчынам-маці. У мінулую пятніцу героямі дня на 210 авіяцыйным палігоне ВПС і войскаў СПА былі жанчыны. Ім чыталі вершы, ігралі на баяне і проста віншавалі ад душы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *