Среда, 20 июня 2018

Зеляневічы прымалі «Дажынкі»

566

Традыцыйна ў кастрычніку беларускія энергетыкі адзначаюць свае галіновыя «Дажынкі». Кожны абласны філіял мае ў сваім структурным падраздзяленні аграрныя прадпрыемствы, якім аказваецца дапамога ў правядзенні сельскагаспадарчых работ. Фармат «Дажынак» і выкарыстоўваецца для падвядзення вынікаў такой дзейнасці. На гэты раз гасцей прымаў філіял РУП «Брэстэнерга» «Аграэнерга-Зеляневічы».

20161014_8734-cvet-na-1_izmen.razmer

Варта адзначыць, што некалькі гадоў таму аграрнае прадпрыемства, размешчанае на тэрыторыі нашага раёна, ужо прымала падобнае мерапрыемства. Аднак тады, як зазначыў міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь У.М.Патупчык, больш вызначаліся праграмныя мерапрыемствы на далейшае развіццё, бо вынікі нельга было назваць уражваючымі.

— Сёння я праехаў частку Пружанскага раёна і заўважаю станоўчыя змены як у вытворчым сектары, так і ва ўмовах жыцця людзей,— расказаў Уладзімір Мікалаевіч.— Асабліва прыемна пабываць у філіяле, які становіцца ўсё больш падобным на сучаснае аграрнае прадпрыемства.

Сапраўды, на гэты раз зеляневіцкія аграрыі  сустракалі гасцей свята на тэрыторыі толькі што ўзведзенага меха-нізаванага двара гаспадаркі. Дэлегацыі з розных рэгіёнаў рэспублікі і кіраўніцтва ДВА «Белэнерга» адзначылі значныя намаганні, накіраваныя як на эстэтыку  знешняга выгляду, добраўпарадкаванне,  так і на вытворчае напаўненне  майстэрняў.

20161014_8690_izmen.razmer

20161014_8681_izmen.razmer

20161014_8697_izmen.razmer

У сваім выступленні-справаздачы дырэктар філіяла «Аграэнерга-Зеляневічы» Л.М.Маскалевіч расказаў аб набыцці новай тэхнікі для папаўнення машынна-трактарнага парка, арганізацыі працоўнага рэжыму, што дае магчымасць планаваць далейшае развіццё гаспадаркі. Напрыклад, толькі ў бягучым сезоне зеляневіцкім аграрыям удалося нарасціць вытворчасць на 7%, атрымаць на 20% больш выручкі ад рэалізацыі вырашчанай прадукцыі.

Хаця патэнцыял, па словах Леаніда Міхайлавіча, яшчэ не вычарпаны і планы на наступны год прадугледжваюць далейшую інтэнсіфікацыю вытворчасці.

Перспектывы гаспадаркі госці «Дажынак» пабачылі на прыкладзе аб’ектаў гаспадаркі: дэлегацыі наведалі МТФ каля вёсак Галоўчыцы і Апялянавічы. Падчас экскурсій на кожны з гэтых комплексаў разам са старшынёй Пружанскага райвыканкама М.М.Крэйдзічам высокія госці абмяркоўвалі далейшыя магчымасці па развіцці мясцовай вытворчасці, інтэграцыі гаспадарчых інтарэсаў філіяла ў агульную эканоміку нашага раёна.

20161014_8762_izmen.razmerПасля азнаямляльнай паездкі па аб’ектах філіяла «Аграэнерга-Зеляневічы» дэлегацыі накіраваліся ў г.Белаазёрск, дзе на плянарным пасяджэнні адбылося падвядзенне вынікаў галіновых спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур і ўшанаванне пераможцаў. Граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь сярод іншых быў адзначаны і камбайнер Уладзімір  Яўгенавіч Мацвейчык.

20161014_8665_izmen.razmer

На здымках:

урачыстая частка мерапрыемства; міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь У.М.Патупчык, дырэктар філіяла «Аграэнерга-Зеляневічы»  Л.М.Маскалевіч, старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч (злева направа) падчас агляду  аб‘ектаў.

Алег СІДАРЭНКА,

               Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *