Пятница, 22 июня 2018

Гула, спявала, частавала «Пружанская восень»

1 430

У мінулую нядзелю ў нашым горадзе прайшла «Пружанская восень». Раённае мерапрыемства, якое задумвалася не проста як кірмаш, але і свята, цалкам апраўдала свой статус.

img_9472-a-esli-na-1_izmen.razmer

КІРМАШ

Магчымасць папоўніць уласныя «стабілізацыйныя фонды» і тым самым забяспечыць на зіму харчовую бяспеку сваёй сям’і атрымалі ўсе жадаючыя.

Гудзеў гандаль.

Продаж сельскагаспадарчай прадукцыі пачаўся нават раней, чым планавалася, — яшчэ да васьмі гадзін раніцы.

Бойкі гандаль, пераважна з машын, ішоў на некалькіх пляцоўках: за Палацам культуры, па вуліцах Камсамольскай і Савецкай, на пляцоўцы каля Белых лавак. Відавочна, найбольш маштабны продаж агародніны і садавіны вяло Пружанскае райспажыўтаварыства. Шырокі асартымент вырашчанай сельгаспрадукцыі рэалізоўвалі ААТ «Ружаны-Агра», «Айчына», «Жураўлінае», «Пружанскае», РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі»…  Акрамя таго, удзел у кірмашы прынялі фермеры.

img_9607_izmen.razmer

img_9552_izmen.razmer

img_9588_izmen.razmer

img_9186_izmen.razmer

img_9252_izmen.razmer

img_9328_izmen.razmer

img_9323_izmen.razmer

img_9317_izmen.razmer

img_9311_izmen.razmer

img_9281_izmen.razmer

img_9276_izmen.razmer

Магчымасць бюджэтна завезці пакупку да дому пенсіянерам і інвалідам прадаставіў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: кошт дастаўкі «Сацыяльным таксі» па горадзе складаў усяго 2 рублі. А валанцёры райкама БРСМ — навучэнцы Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа — дапамагалі пажылым людзям данесці агародніну да транспарту.

Тыя, хто не першы год затарваецца на сельскагаспадарчых кірмашах, зазначалі: гэта магчымасць не проста выбраць больш прывабны тавар, але і з’эканоміць. Так, кошт бульбы складаў ад 20 да 23 капеек за кілаграм, яблыкаў — ад 35 да 72 капеек, морквы — ад 27 да 35 капеек, капусты — ад 20 да 22 капеек, журавін — ад 4 рублёў 15 капеек да 4,5 рубля. Цыбулю прапаноўвалі па 40-41 капейцы, буракі — па 25-27 капеек. Да слова, лічбы на цэнніках у супермаркетах на гэтыя тавары вышэйшыя.

Будзем сыты!

Традыцыйна на восеньскім кірмашы можна было набыць не толькі агародніну і садавіну. Напрыклад, у асартыменце прапанаваліся саджанцы: яблыні, грушы, чарэшні, слівы, арэхі, — прадаўцы якіх давалі ў якасці бонусаў рэкамендацыі па пасадцы і догляду. ААТ «Бярозаўская МТС» прывезла саджанцы буякоў.

Запыты аматараў свежай рыбы задавольвалі рыбгас «Днепрабугскі» з Драгічына і доследны рыбгас «Сялец» з Бярозаўскага раёна. Праўда, каля машыны апошняга пакупнікоў сабралася больш: напэўна, прываблівала больш нізкая цана — 4,53 рубля за кілаграм вялікага карпа і 3,94 рубля за кілаграм таўсталобіка. У выніку аўтацыстэрна, у якой прывезлі 400 кілаграмаў рыбы, ужо да дзесяці гадзін раніцы была  напалову пустой.

img_9230_izmen.razmer

img_9220_izmen.razmer

Прадукцыя ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка», у прынцыпе, ніколі не мела патрэбы ў рэкламе. Таму доўгая чарга каля машыны з надпісам «Вясковае яйка» не здзівіла. Дарэчы, у гэты дзень пакупнікоў чакаў сюрпрыз: тым, хто купляў больш за дзевяць дзясяткаў яек, уручалі невялікі салодкі бонус — пірожнае.

Пчаляры вывезлі на кірмаш не толькі мёд усіх адценняў  і смакаў, але і соты, пропаліс, воск. Пракансультавацца аб выкарыстанні прадуктаў пчалярства можна было нават тым, хто не рабіў пакупку.

Удзельнікамі кірмашу сталі і перапрацоўшчыкі. Мясныя вырабы рэалізоўваў ААТ «Бярозаўскі мясакамбінат», мотальскія прысмакі — філіял Іванаўскага райспажыўтаварыства «Кааппрам». Прадэгуставаць розныя віды варэння ўласнай вытворчасці прапаноўваў ААТ «Пружанскі кансервавы завод». І хаця да Масленіцы, ой, як далёка, гэта не стала перашкодай для «данонаўскага» ката Матроскіна, які частаваў прахожых смачнымі  блінамі  ўпрыкуску з прадукцыяй пад гандлёвай маркай «Прастаквашына».

Не менш шматлюдна было каля палаткі ААТ «Пружанскі малочны камбінат»: пакуль адны дэгуставалі прадукцыю мясцовых  сыраробаў, а другія назіралі за мастацкай самадзейнасцю работнікаў прадпрыемства, астатнія таўкліся ў чарзе па сыр, які прадаваўся з мінімальнай гандлёвай нацэнкай.

І абуліся, і апрануліся.

Акрамя прадуктаў харчавання, людзей цікавілі сезоннае адзенне і абутак. Для пакупнікоў кірмашу па Савецкай быў арганізаваны цэлы палатачны гарадок. Маштабны гандаль вёў ФПР «Гандлёвы цэнтр», які прадставіў выбары шэрагу беларускіх вытворцаў — «Калінка», «Элема», «КіС», «Марка»… Прадастаўляліся нават скідкі — імяніннікам і пакупнікам дзвюх пар абутку. Прапаноўвалі тавары фірменныя секцыі «Палессе», «Нашы боты», «Отыка»…

Побач гандлявалі рамеснікі. У іх, як звычайна, можна было знайсці мноства цікавых рэчаў, якія не заўсёды купіш на звычайным рынку. Вырабы з бісеру, карціны, жаночыя ўпрыгожанні з натуральных матэрыялаў, адзенне ручной вязкі, кошыкі з лазы, шкатулкі, драўляныя і каваныя вырабы. Каля прылаўка Аляксандра Скрыпчанкі, які прыехаў з Віцебска, напрыклад, не было адбою ад пакупнікоў, якія хацелі набыць супрацьрэўматычныя вырабы з сабачай шэрсці.

Не хлебам адзіным.

Варта зазначыць, што «магазін на колах» арганізаваў і філіял «Пружанскі райпалівазбыт». Паводле слоў дырэктара арганізацыі А.І. Куксы, за паўдня былі прыняты каля дзясятка заказаў на дровы. Цвёрдае паліва куплялі гараджане, жыхары Клепачоў, Шанёў і нават Брэсцкага раёна.

— Галоўнае — мы атрымалі магчымасць прарэкламаваць паслугі і тавар, якія прапаноўваем насельніцтву.

Побач рэкламу сваіх кампаній вялі ЗАТ «Бяроза-Лада» і ЗАТ «БярозаГАЗ-аўтасэрвіс». Апошнім, дарэчы, удалося не толькі прадэманстраваць мадэльны рад тэхнікі, якую рэалізуе таварыства, але і прадаць прычэп. Увогуле, прадстаўнік кампаніі Аляксандр зазначыў, што падобныя выставы, як правіла, працуюць на перспектыўнае супрацоўніцтва ў будучым. Нямала цікаўных сабрала вакол сябе і новенькая «LADA Vesta», якую, дарэчы, адзін з мужчын быў гатовы купіць у той жа дзень.

Толькі лічбы.

У кірмашы прынялі ўдзел больш за 80 прадаўцоў, у тым ліку фермерскія гаспадаркі і фізічныя асобы.

Было рэалізавана каля 23 тон бульбы, 9 тон морквы, 39 тон капусты, 3 тоны цыбулі, 5,4 тоны яблыкаў, 4 тоны буракоў. Акрамя таго, падчас кірмашу прадалі 0,9 тоны малочнай прадукцыі, 3,2 тоны мясной, каля 400 кілаграмаў рыбы.

Паводле даных аддзела эканомікі райвыканкама, усяго насельніцтвам падчас кірмашу на пакупкі было патрачана амаль 760 тысяч рублёў.

СВЯТА

Арганізацыя культурна-забаўленчага боку мерапрыемства, бадай, не саступала іншым масавым народным гулянням, а ў чымсьці, магчыма, і пераўзышла.

img_9508_izmen.razmer

img_9548_izmen.razmer

img_9507_izmen.razmer

img_9488_izmen.razmer

img_9486_izmen.razmer

img_9472-a-esli-na-1_izmen.razmer

img_9757_izmen.razmer

img_9395_izmen.razmer

img_9456_izmen.razmer

img_9464_izmen.razmer

img_9433_izmen.razmer

Падворкі.

Танцы і музыка, хлеб-соль і «хаткі» з вышыванкамі…

Усё, што адбывалася на падворках, арганізаваных кожным з 12 сельвыканкамаў раёна, было ў лепшых традыцыях нашых продкаў. Здзівіць і прыцягнуць увагу як мага большай колькасці гасцей стараліся на кожным з падворкаў.

Самым вялікім быў, напэўна, падворак Ліноўскага сельвыканкама. Яго гаспадарам — ААТ «Аранчыцкае ЗПП», ААТ «Аранчыцкая птушкафабрыка», ААТ «Ліноўскае» — высокую адзнаку давалі нават самыя патрабавальныя госці. Яшчэ б! Галодным адсюль нікога не адпускалі: хлебасольныя гаспадары падрыхтавалі нямала смакоцця. «Галоўнае — тут частуюць ад душы, — зазначыла гараджанка Марыя Сёмуха. — І яйкамі, і пірожнымі, і курыцай, і кампотам…  А каша, настолькі смачная, як тут, у мяне ніколі не атрымлівалася». Жадаючых частавалі нават крамбамбуляй — напоем на мёдзе па старажытным рэцэпце.

На Ружанскім падворку гасцей чакала міні-кафэ пад жывыя народныя спевы. Увогуле, мала хто выходзіў адсюль з пустымі рукамі: сталоўка ААТ «Ружаны-Агра» прапаноўвала па  прымальных цэнах мясныя паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці. Напрыклад, шпікачкі па 3,78 рубля разабралі літаральна за некалькі гадзін, а фарш каштаваў менш як  5 рублёў за кілаграм. Выгадна тут адрозніваўся па кошце і свіны шашлык — па 1,38 рубля за 100 грамаў у той час, як у іншых месцах цэны вагаліся ад 1,8 да 2,1 рубля.

Тэатралізаваную пастаноўку «А ў нашай хаце» разыгрывалі на Хараўскім падворку. «Ізюмінкай» тут стаў і майстар-клас 73-гадовага жыхара Калядзічаў В.М.Кацькалава па пляценні кошыкаў.

Гаспадары Шаняўскога падворка сцвярджалі, што тут будуць «падкупляць» не проста мясцовым народным каларытам, захапляльнымі спевамі «Пружаначкі», вырабамі ці пачастункамі, а перш за ўсё, добрымі адносінамі да людзей. А гаспадыні «Пушчанскага хутарка» — руплівыя пчолкі запрашалі паласавацца мёдам ад «Роўбіцкага пчаляра».

Ва ўнісон кірмашоўскай тэматыцы быў аформлены «Пружанскі дворык»: дзед з бабай ужо зрабілі на кірмашы запасы на зіму і гатовы прыступіць да святочнай часткі мерапрыемства.  На Новазасімавіцкім падворку членаў журы сустракаў камерны хор «Амафор», які жадаў «многая  лета» гасцям утульнага дворыка. Заліхвацай музыкай заваёўвалі прыхільнасць «Шарашоўскія музыкі»…

Як бачыце, расказваць пра кожны з падворкаў і яго таленавітых гаспадароў можна бясконца. Варта толькі дадаць, што каларыт святу надавалі яшчэ і кампазіцыі з агародніны і вырабы з  прыродных матэрыялаў. Імі пераважна здзіўлялі навучальныя ўстановы, якія таксама далучыліся да кірмашовага гуляння.

Па-за конкурсам.

Акрамя падворкаў сельвыканкамаў, якія ўдзельнічалі ў конкурснай праграме, арыгінальныя аазісы кірмашовай тэматыкі стварылі яшчэ некалькі арганізацый і ўстаноў.

Філіял райспажыўтаварыства «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» парадаваў гасцей свята-кірмашу «Хлебным падворкам». Знайшлося нямала жадаючых сфатаграфавацца каля мініяцюрнага фургона, загружанага выпечкай вялікіх памераў. Адпаведна тэматыцы былі аформлены і гандлёвыя рады астатніх філіялаў райспажыўтаварыства: напрыклад, карчма «Тыковка».

Падворак «Пунсовыя ветразі» арганізавалі ўстановы  аддзела адукацыі, спорту і турызму — Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і гарадскія школы. Тут можна было рабіць фота з казачнымі персанажамі, пазнаёміцца з вырабамі дзятвы і справаздачамі навучальных устаноў, якія рэалізоўвалі агародніну са сваіх прышкольных участкаў. Дарэчы, гэтаму падворку дастаўся прыз глядацкіх сімпатый.

img_9709_izmen.razmer

Што тычыцца музыкі, яе было дастаткова: з раніцы і да самага завяршэння «Пружанскай восені» са сцэны ліліся песні ў выкананні таленавітых самадзейных артыстаў, у тым ліку і гасцявых калектываў. Калі спачатку гледачоў было няшмат, то пасля абеду, калі гандляры падлічвалі выручку, месцы ў глядацкай зале перасталі пуставаць.  Сярод ахвотнікаў паўдзельнічаць у конкурсах былі разыграны мяхі з бульбай, яблыкамі і збожжам, прадастаўленымі сельгасарганізацыямі раёна.

img_9896_izmen.razmer

img_9365-na-1_izmen.razmer

img_9346_izmen.razmer

img_9842_izmen.razmer

img_9767_izmen.razmer

Па крэатыву ўзнагарода.

Сельвыканкамы, зразумела, не проста так стараліся вылучыцца. Паміж імі ішла барацьба за самы лепшы падворак.

Дарэчы, журы конкурснай праграмы ўлічвала нямала крытэрыяў: і афармленне, і адпаведнасць тэматыцы, і ўзровень мастацкай самадзейнасці, і гасціннасць…

Інтрыга вырашылася, калі на сцэну паднялася старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Т.Ю.Гаманчук. Самымі лепшымі названы падворкі Хараўскога і Вялікасельскага сельвыканкамаў. Другое месца раздзялілі Зеляневіцкі і Ліноўскі, трэцяе — Ружанскі, Шарашоўскі і Пружанскі сельвыканкамы.

Пераможцаў музычна-тэатралізаванага прадстаўлення «Хто не дбае, той нічога не мае» агучыў старшыня прафкама работнікаў АПК І.І.Ярома. У ліку прызёраў аказаліся Сухопальскі і Пружанскі падворкі, якім аддалі першае месца, Шарашоўскі і Хараўскі падворкі, заняўшыя другое месца, а таксама Новазасімавіцкі падворак, якому дасталося трэцяе месца.

Зыходзячы з меркаванняў наведвальнікаў «Пружанскай восені», усё спадабалася: і сам кірмаш, і свята вакол яго. Адзінае нараканне было толькі на… халаднаватае надвор‘е: людзям хацелася б, каб сельскагаспадарчыя кірмашы наладжваліся не глыбокай восенню, а крыху раней.

Марына Вакульская,

фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *