Воскресенье, 24 июня 2018

Прафсаюзны рух на Пружанскім льнозаводзе: з улікам інтарэсаў рабочых

510

Прафсаюзны рух на ААТ «Пружанскім льнозаводзе» ў апошнія гады характарызуецца актыўнасцю і дзейснасцю. Як вынік, з 2010 года на прадпрыемстве існуе стапрацэнтны ахоп прафсаюзным членствам (на сённяшні дзень гэта 226 чалавек). Хаця дагэтуль у пярвічцы састаяла толькі каля 70% калектыву таварыства: астанія не бачылі неабходнасці ў прафсаюзе.

20161007_8357_izmen.razmer

Старшыні прафсаюзнага камітэта В.К.Ляўчук ёсць што расказаць пра работу, якая вялася ў апошнія гады. Бадай, сёння гэта адна з нямногіх арганізацый Пружаншчыны, дзе не на словах улічваюцца сацыяльна-эканамічныя і працоўныя правы, інтарэсы работнікаў, дзе створаны нармальныя ўмовы для працы, забяспечаны кантроль аховы працы і іншае.

— З улікам рэжыму работы таварыства — а льнозавод працуе кругласутачна — былі створаны дадатковыя пакоі для прыёму ежы. Летась быў зроблены рамонт усіх бытавых памяшканняў, — расказвае Вольга Канстанцінаўна. — Падчас абеду ў сталоўцы пастаянна ладзіцца прагляд фільмаў па ахове працы. Дарэчы, незалежна ад пасады і стажу работы, кожнаму работніку гарантуецца патанненне харчавання ў заводскай сталоўцы на 50%. Кожны работнік на працягу рабочага дня забяспечаны мінеральнай вадой «Фрост». Акрамя таго, у нас падтрымліваецца сістэма настаўніцтва: маладым спецыялістам, якія толькі прыйшлі на работу, перадаюць свае веды больш вопытныя калегі.

20161007_8370_izmen.razmer

Сэнс прафсаюзнага руху, у першую чаргу, у калектыўна-дагаворным рэгуляванні адносін паміж работнікамі і наймальнікам. Таму невыпадкова асаблівая ўвага надавалася ўдасканаленню калектыўнага дагавора і выкананню ўсіх яго пунктаў. У прыватнасці, па дамоўленасці з прафкамам другі год работнікі атрымліваюць за кошт сродкаў арганізацыі матэрыяльную дапамогу да водпуску. Дзякуючы стабільнаму эканамічнаму становішчу прадпрыемства сёння прафкам можа аказваць не толькі дапамогу з выпадку смерці блізкіх родзічаў, з нагоды юбілеяў, дзяржаўных і некаторых іншых свят, заахвочваць членаў прафсаюзнай арганізацыі, часткова кампенсаваць пуцёўкі ў санаторыі і дзіцячыя летнікі.

Разам з тым В.К.Ляўчук зазначае:

— Хочацца большай актыўнасці і ад людзей, каб яны былі не проста староннімі назіральнікамі прафсаюзнага жыцця, але і яго ўдзельнікамі.

Адна з апошніх задач, вынесеных старшынёй прафкама на парадак дня, — умацаванне здароўя работнікаў. З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця на льнозаводзе жадаючым аплачваюць наведванне Воднага палаца. Сёння вядуцца перамовы з Брэсцкім эндакрыналагічным цэнтрам, спецыялістаў якога мяркуюць запрасіць на завод, каб работнікі маглі бясплатна правесці абследаванне шчытападобнай залозы.

Безумоўна, тым прафсаюзам, якія створаны і функцыянуюць на базе «моцных» арганізацый і прадпрыемстваў, прасцей рэалізоўваць сваю першачарговую задачу — садзейнічаць выкананню сацыяльных абавязальніцтваў перад работнікамі. Але старшыня прафсаюзнай арганізацыі льнозавода В.К.Ляўчук аддае належнае і кіраўніцтву.

— Наш дырэктар — Мікалай Сцяпанавіч Жогал — заўсёды стараецца падтрымаць слушныя прапановы, ідэі і знайсці сродкі на рэалізацыю сацыяльных гарантый, паляпшэнне ўмоў працы.

На здымках: у заводскай сталоўцы; член прафкама Г.М.Камарас.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *