Суббота, 8 августа 2020

На Пружанском озере спасли тонущего мальчика

1 276

Няшчасны выпадак здарыўся суботнім спякотным вечарам на гарадскім возеры ў Пружанах: тут тануў сямігадовы хлопчык.

Але ён быў выратаваны і дастаўлены машынай хуткай медыцынскай дапамогі ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы. Цяпер здароўю хлопчыка ўжо нічога не пагражае.

Яшчэ раз хочацца нагадаць: не пакідайце без нагляду сваіх дзяцей падчас адпачынку на вадаёмах! Купайцеся толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах!

Нагадаем, што з пачатку купальнага сезону на Пружаншчыне патанула 8 чалавек, большасць з якіх была ў нецвярозым стане.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *