Воскресенье, 24 июня 2018

Новости 102

534

102

  • Трэцяга кастрычніка падчас сумеснай аперацыі супрацоўнікі Пружанскага і Свіслацкага райаддзелаў міліцыі ў лесе на мяжы нашага раёна знайшлі міні-бровар па вырабу самагону і тры тоны гатовай да перапрацоўкі брагі. Вытворчасць знішчана, асобы яе ўладальнікаў устанаўліваюцца.
  • На наступны дзень у дзяжурную часць па дапамогу звярнуўся жыхар горада, у якога папярэдняй ноччу з гаража зніклі два веласіпеды. Злодзей зламаў замок і выцягнуў двухколавы транспарт, які ацэнены на суму 1400 рублёў.
  • Мінулы тыдзень стаў «ураджайным» на выбухованебяспечныя знаходкі.  Шостага кастрычніка паступіла паведамленне ад кіраўніцтва лясгаса, на тэрыторыі канторы якога падчас правядзення работ па добраўпарадкаванні рабочыя знайшлі 45-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
  • Праз некаторы час падобнае паведамленне паступіла з вёскі Шчытна. Пры правядзенні сельскагаспадарчых работ тут быў выараны артылерыйскі снарад калібрам 150 мм. Боепрыпасы знішчылі выкліканыя сапёры.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *