Воскресенье, 23 сентября 2018

Пачалася акцыя «Адновім лясы разам»!

584

Распачалася дабрачынная акцыя, падчас якой будуць пасаджаны лясы на месцах, раней пашкоджаных ветрам. Актыўны ўдзел у акцыі, якая праходзіць у Беларусі з 8 па 31 кастрычніка, прымаюць і пружанцы.

dscn0405_izmen.razmer

У першы ж дзень гэтага мерапрыемства, у мінулую суботу, на пасадку лесу выйшлі работнікі лясніцтваў і Пружанскага лясгаса, вучні і настаўнікі Ружанскай СШ, работнікі Зеляневіцкага сельвыканкама. Непасрэдны ўдзел у такой неабходнай людзям справе прынялі работнікі Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання на чале з генеральным дырэктарам А.М. Тыцыкам, а таксама прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў з Жабінкаўскага і Бярозаўскага раёнаў. Сеянцы сасны і дуба ў гэты дзень былі пасаджаны на ўчастках лесу, дзе летам прайшоў ураган: у  Зеляневіцкім і Мокраўскім лясніцтвах, на плошчы 6,5 гектара.

dscn0362_izmen.razmer

Аднак на гэтым, як расказалі ў лясгасе, работы па пасадцы маладога лесу ў нашым раёне не спыняцца. Да канца месяца новыя пасадкі з’явяцца яшчэ на плошчы каля дваццаці гектараў, якія раней пацярпелі ад шквалістага ветру.

Да ўсяго, пружанцы мяркуюць аказаць дапамогу работнікам Чэрвеньскага лясгаса, лясы якога значна больш былі пашкоджаны ўраганам. У бліжэйшы час за пасадку маладых дрэў там возьмуцца работнікі лясной гаспадаркі Пружанскага лясгаса.

На здымку: працуюць старшакласнікі Ружанскай СШ.

Галіна КАЛЯДА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *