Четверг, 21 июня 2018

Бяспека насельніцтва: ПРАФІЛАКТЫКА + АДКАЗНАСЦЬ.

371

Як паведамлялася ўжо, 30 верасня на выязной сесіі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны пытанні «Аб стане і мерах, прымаемых Пружанскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з мясцовымі органамі ўлады па абароне насельніцтва раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнні пажарнай бяспекі» і «Аб якасці і эфектыўнасці прымаемых мер у Пружанскім раёне па пераадоленні п’янства і алкагалізму органамі кіравання і самакіравання сумесна з зацікаўленымі службамі і грамадскімі арганізацыямі».  Мы публікуем у пераказе даклады і выступленні ў спрэчках  па гэтых пытаннях.

20160930_8115_izmen.razmer

З даклада начальніка Пружанскага раённага аддзела

па надзвычайных сітуацыях А.А.Ганчарова:

«Аналіз становішча з узнікшымі на тэрыторыі Пружанскага раёна надзвычайнымі сітуацыямі прыроднага і тэхнагеннага характару паказвае наяўнасць станоўчай дынамікі — іх штогадовае зніжэнне. Так, за апошнія дзесяць гадоў не адзначалася надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару на аб’ектах, збудаваннях і транспарце. Фіксуецца значнае змяншэнне зарэгістраваных пажараў у экасістэмах, у тым ліку,  у лясах, на тарфяніках.

Усё гэта стала вынікам не толькі наступальнай пазіцыі органаў улады ў рэалізацыі заканадаўства ў вобласці абароны насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый, але і павышэннем узроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва.

Разам з тым, праблем нямала. Напрыклад, аўтаматызаваная сістэма цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення надзвычайных сітуацый маральна састарэла. У раёне поўнасцю не выпрацаваны механізм парадку і фінансавання мерапрыемстваў па ўборцы аварыйных дрэў. Асаблівую занепакоенасць сёння выклікае сітуацыя з сельскімі населенымі пунктамі: на прыдамавых тэрыторыях і за іх межамі тут расце больш 1600 дрэў, якія ўяўляюць небяспеку. Станоўчым прыкладам можа стаць каапераванне жыхароў вёсак Зарэчча і Лазоўка па фінансаванні работ па выдаленні аварыйных дрэў на тэрыторыі могілак.

Застаецца адкрытым пытанне забеспячэння бяспекі жыхароў Пружаншчыны на вадзе.  Так, за апошнія сем гадоў  утапіліся 33 чалавекі, у тым ліку, двое дзяцей.

Патрабуе разгляду на ўзроўні ўлады і прыняцця адпаведнага рашэння пытанне парадку і фінансавання работ па праверцы і абслугоўванні газавентканалаў у шматкватэрных жылых дамах, якія знаходзяцца на балансе КУВП «Камунальнік».

На недастатковым узроўні арганізавана сістэма добраахвотнага страхавання ад надзвычайных сітуацый прыроднага характару, у першую чаргу, аб’ектаў сельскагаспадарчага прызначэння.

Найбольш складанай, патрабуючай максімальных намаганняў, з’яўляецца дзейнасць па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх. За апошнія гады ў раёне дасягнута станоўчая дынаміка  колькасці пажараў як у цэлым, так і на аб’ектах усіх форм уласнасці, зніжаецца колькасць загінуўшых пры гэтым людзей. Але ўдзельныя паказчыкі па колькасці пажараў на 10 тысяч насельніцтва і колькасці загінуўшых на 100 тысяч насельніцтва ўсё ж перавышаюць сярэднеабласны ўзровень і патрабуюць выкарыстання новых форм і метадаў пажарна-прафілактычнай дзейнасці.

За 8 месяцаў 2016 года на тэрыторыі раёна адбылося 34 пажары (у 2015 — 51). У агні загінулі тры чалавекі (за 2015 — чатыры). Прычынай гібелі ва ўсіх выпадках стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.

Асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў: неасцярожнае абыходжане з агнём, парушэнне правілаў мантажу і ўстройства электрасетак і абсталявання, канструктыўная недапрацоўка абсталявання, свавольства дзяцей з агнём, падпалы, прыродныя  стыхіі, парушэнне правілаў эксплуатацыі печак і цеплагенерыруючых прыбораў.

За апошнія гады, пачынаючы з 2013-га, найбольшая колькасць пажараў зарэгістравана на тэрыторыі Зеляневіцкага, Ліноўскага, Сухопальскага, Ружанскага сельсаветаў і горада Пружаны.

У рамках сваёй паўсядзённай дзейнасці раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі пажараў і іншых здарэнняў, асаблівую ўвагу надаючы стану абароны насельніцтва  і тэрыторыі суб’ектаў гаспадарання незалежна ад форм уласнасці. Так, за 8 месяцаў  намі праведзена 55 планавых і 28 пазапланавых праверак арганізацый і прадпрыемстваў. Па іх выніках да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 18 кіраўнікоў (штрафы на суму 1659 рублёў), 69 службовых асоб (на 2226 рублёў) і 65 работнікаў (на 1124 рублі).

Найбольш складаная сітуацыя з рэалізацыяй патрабавання аб пажарнай бяспецы выяўлена ў ААТ «Пружанскае», «Айчына», ТАА «Нятканы свет», ЧУП «Ружанская мэблевая фабрыка», «Белшпондрэў».

Як прыклад  для указаных аб’ектаў можна прывесці тыя, дзе поўнасцю выконваецца заканадаўства аб пажарнай бяспецы: ААТ «Радзіма»,  «Пружанскі льнозавод», СТАА «Данон-Пружаны», ДУ «Шарашоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для адзінокіх і састарэлых».

У раёне вядзецца работа па абсталяванні домаўладанняў адзінокіх састарэлых грамадзян і інвалідаў, шматдзетных сем’яў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. У бягучым годзе ўстаноўлены 13 апавяшчальнікаў у дамах адзінокіх састарэлых грамадзян і 120 апавяшчальнікаў у дамах шматдзетных грамадзян.

У  раёне рэгулярна праводзяцца рэспубліканскія акцыі, прымеркаваныя да школьных канікулаў. Дзеці атрымліваюць пярвічныя веды па пажарнай бяспецы на занятках па бяспецы жыццядзейнасці. На базе ПАСЧ №1 г.Пружаны праводзяцца экскурсіі для дзяцей, падчас якіх яны маюць магчымасць убачыць у дзеянні пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне. У 2016 годзе на тэрыторыі падраздзяленняў работнікамі РАНС было праведзена 27 экскурсій для ўстаноў адукацыі раёна.

З пачатку года было арганізавана і праведзена 118 выступленняў у працоўных калектывах раёна, на якіх прысутнічала каля 3400 чалавек, 37 сходаў грамадзян. За справаздачны перыяд у перыядычным друку і на інтэрнэт-рэсурсах размешчана 114 артыкулаў, агучана па радыё 12 выступленняў.

У раёне абсталявана 7 білбордаў супрацьпажарнай накіраванасці, на прадпрыемствах і арганізацыях абсталяваны куткі пажарнай бяспекі, у тым ліку ў 23 дашкольных і 28 навучальных установах».

З выступленняў у спрэчках:

І.А.Лаптановіч,

старшыня назіральнай камісіі па г.Пружаны:

— З мэтай выяўлення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама для рэалізацыі звязаных з імі прафілактычных мерапрыемстваў, вясной бягучага года распараджэннем старшыні райвыканкама была створана камісія па правядзенні агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў у Пружанах. У яе склад увайшлі 20 чалавек: гэта прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў, цэнтральнай райбальніцы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Пружанскага КУВП «Камунальнік», энерга-інспекцыі, Пружанскага раёна газазабеспячэння ПУ «Кобрынгаз».

Асноўнымі накірункамі дзейнасці назіральнай камісіі сталі:

— адрасныя даследаванні супрацьпажарнага стану жылля адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем’яў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, іншых катэгорый грамадзян;

— інфармаванне грамадзян пра спосабы і сродкі асабістай бяспекі;

— навучанне насельніцтва мерам пажарнай і электратэхнічнай бяспекі, правілам карыстання газам у быту;

— правядзенне інфармацыйна-асветніцкай работы па папярэджанні ўжывання алкагольных і наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных альбо іншых адурманьваючых рэчываў, а таксама па папярэджанні насілля ў сям’і;

— давядзенне да ведама дзяржорганаў, арганізацый і грамадзян інфармацыі пра выяўленыя прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў, узнікненню пажараў і іншых здарэнняў.

Штомесяц звесткі аб рабоце назіральнай камісіі перадаюцца ў раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях.

Члены назіральнай камісіі імкнуцца не толькі выявіць прычыны, якія могуць паўплываць на бяспеку пражывання грамадзян, але і ў поўнай меры садзейнічаць іх ухіленню. Робяцца не проста праверкі — ідзе інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці рамонту пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, замены старога газавага абсталявання і інш.

Сёлета была праведзена дэталёвая праверка жылога сектара: даследаваны 378 жылых памяшканняў. Асабліва дбайна праводзілася абследаванне домаўладанняў, дзе жывуць недобрана-дзейныя сем’і з дзецьмі, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. У выніку выяўлены 24 факты небяспекі жыццю людзей. Выяўлены і ўзяты на кантроль сем’і, у дамах якіх неабходны рамонт пячнога ацяплення, замена электраправодкі. За кошт прадстаўніцтва БРУСП «Белдзяржстрах» па Пружанскім раёне ўстаноўлены 15 аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў шматдзетным сем’ям, за кошт прадпрыемстваў і арганізацый — у ведамасным жыллі. Пружанскім вытворчым участкам ВГУП «Брэсцкі абласны камбінат супрацьпажарных работ» РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» сумесна са спецыялістамі  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, КУВП «Камунальнік» і  раённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі «Пружанырайгаз» было праведзена даследаванне вентыляцыйных і дымавых каналаў у 69 шматкватэрных жылых дамах, дзе ёсць газавыя воданагравальнікі. Выяўленыя парушэнні ў рабоце гэтых сістэм ухілены сіламі камунальнай службы.

Хочацца падкрэсліць, што пакаранне рублём — не самамэта назіральнай камісіі, а крайняя мера. Хтосьці адразу разумее, што недахопы лепш выправіць, а для некаторых і некалькіх візітаў бывае недастаткова. З гаспадарамі дамоў, дзё ёсць парушэнні супрацьпажарнай бяспекі, праводзяцца прафілактычныя гутаркі, домаўладанні абследуюцца дадаткова.

Усімі зацікаўленымі службамі прыкладаецца максімум намаганняў для таго, каб у жылым сектары не было пажараў: гэта той выпадак, калі трэба працаваць на папярэджанне. І калі нам удалося адвесці бяду хаця б ад аднаго чалавечага жыцця, то гэта ўжо вынік.

М.А.Чарнуха,

галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама:

— Работа, накіраваная на недапушчэнне пажараў у сельскагаспадарчых арганізацыях,  прафілактыку траўматызму, транспартную бяспеку праводзіцца намі  планамерна.

Пастаянна робіцца аналіз стану пажарнай бяспекі сельскагаспадарчых аб’ектаў.  Райсельгасхарчам у сакавіку 2015 года была арганізавана вучоба 18 інжынерна-тэхнічных работнікаў сельгасарганізацый, якія прайшлі перападрыхтоўку ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах вызначаны службовыя асобы, адказныя за пажарную бяспеку. За ўсімі аб’ектамі замацаваны спецыялісты, якія адказваюць за іх пажарную бяспеку, аб‘екты аснашчаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.

У гаспадарках раёна створаны добраахвотныя пажарныя фарміраванні, за імі замацавана адпаведная тэхніка і абсталяванне.

З мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі  наша ма-більная група 47 разоў у 2016 годзе наведвала сельгаспрадпрыемствы. Выдадзены рэкамендацыі на ўхіленне больш 450  парушэнняў заканадаўства па ахове працы.

Падчас месячнікаў пажарнай бяспекі, якія праводзяцца некалькі разоў на год,  асаблівая ўвага звяртаецца на стан вытворчых аб’ектаў.  Штогадовыя тэхагляды трактароў, самаходнай тэхнікі, збожжаўборачных камбайнаў таксама дазваляюць выявіць «слабыя месцы». Уся збожжаўборачная і аўтатрактарная тэхніка, якая задзейнічана на ўборцы ўраджаю, забяспечваецца сродкамі пажаратушэння.

Але, нягледзячы на прымаемыя меры, у арганізацыях  аграрнага сектара сёлета адбыліся два пажары, урон склаў 180,3 мільёна рублёў,  знішчана 276 тон саломы і трактар «Беларус-2522».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *