Суббота, 8 августа 2020

Танцевальный коллектив «Ойра» получил кеды на фестивале юмора «Спораўскія жарты»

1 441

Кеды атрымалі ў падарунак за майстэрскае выкананне жартоўнага танца «Лявоніха і Сымоніха» ўдзельніцы народнага танцавальнага калектыву «Ойра» Ала Саскевіч і Галіна Вялікаселец на традыцыйным свяце «Спораўскія жарты».

Разам з танцоркамі ездзілі на свята, якое праводзілася на Бярозаў-шчыне ў мінулыя выхадныя, народны вакальны ансамбль «Ліцвіны» Калядзіцкага Дома культуры, вакальная група «Пружаначка» і ўдзельнікі тэатральнай секцыі метадычнага цэнтра аддзела культуры, прыпевачнікі Ва-лянціна Рыпінская з Далкоў і Тамара і Генадзь Пацапні з Вялікага Сяла.

Гумарыстычную праграму «Вясковыя забавы», з якою выступалі ў Спорава, пружанцы паказалі таксама ў вёсцы Міжлессе Бярозаўскага раёна.
Ганна Хадаровіч, фота Івана Патапчука (“Маяк”).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *