Вторник, 20 февраля 2018

Аўтаклуб: святы для глыбінкі

407

Аўтаклуб райаддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі працуе ўжо шмат гадоў. Як расказвае яго загадчыца С.С.Карповіч, удзельнікі набылі багаты вопыт арганізацыі разнастайных мерапрыемстваў для жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак. Ёсць чым падзяліцца з калегамі, але варта і самім нечаму павучыцца. Сакрэтамі нестацыянарнага абслугоўвання сельскага насельніцтва дзяліліся на абласным семінары-практыкуме, які правялі на мінулым тыдні на базе нашага раёна.

20160929_8023_izmen.razmer

Па словах начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаша, усе ўдзельнікі семінара — загадчыкі аўтаклубаў вобласці — спадзяваліся на такой сустрэчы знайсці не толькі неабходныя адказы на ўзнікаючыя падчас іх работы пытанні, але і  новыя падыходы ў  культурным сэрвісе. І трэба адзначыць, многае ўдалося зрабіць.

У першай частцы праграмы ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі арганізацыйныя нюансы. Напрыклад, ці варта ў раёнах пашыраць колькасць аўтаклубаў з улікам попыту на іх паслугі сярод вяскоўцаў? Як падкрэсліла загадчыца пружанскага аўтаклуба С.С.Карповіч у сваёй прэзентацыі, на працягу года  артысты (а большасць з іх — самадзейныя, якія працуюць не ў сферы культуры), практычна не маюць выхадных. Па суботах і нядзелях яны калясяць па вёсках Пружаншчыны і ўсюды іх сустракаюць «поўныя залы», шчырыя апладысменты ўдзячных гледачоў. Відавочна, што такі культурны сэрвіс запатрабаваны.

Такую ж выснову зрабіла і вядучы метадыст абласнога грамадска-культурнага цэнтра В.М.Курэша падчас правядзення аналізу работы аўтаклубаў Брэстчыны.

20160929_7944_izmen.razmer

Немалаважным момантам работы  з’яўляецца прыцягненне фундатарскай дапамогі для ўкаранення новых форм арганізацыі культурнага адпачынку. Абмяркоўвалася, ці могуць  аўтаклубы адыгрываць ролю інфармацыйнага носьбіта. Увага надавалася і належнаму афармленню дакументацыі.

ТЭАРЭТЫЧНЫЯ высновы пружанскія артысты пацвярджалі на практыцы. У рамках семінара-практыкума яны  наладзілі ў вёсцы Шчарбы свята з нагоды Дня пажылых людзей. У гэтым населеным пункце даўно няма свайго клуба:  на сённяшні дзень тут пражывае толькі 16 чалавек, 13  з якіх даўно пераступілі пенсіённы парог. З дапамогай уладальнікаў мясцовай аграсядзібы сям’і Жэдзікаў былі сабраны ўсе жадаючыя паглядзець канцэрт «Свята мудрасці і любові». Гучалі не толькі спевы, але і ўшанаванні сямейных саюзаў вяскоўцаў, самых састарэлых мясцовых жыхароў, тых, хто аддаў шмат гадоў добрасумленнай працы.

20160929_8019_izmen.razmer

20160929_8013_izmen.razmer

20160929_8008_izmen.razmer

20160929_7992_izmen.razmer

20160929_7990_izmen.razmer

20160929_7979_izmen.razmer

20160929_7974_izmen.razmer

20160929_7961_izmen.razmer

20160929_7956_izmen.razmer

22_izmen.razmer

20160929_8049_izmen.razmer

20160929_8036_izmen.razmer

20160929_8029_izmen.razmer

Для гасцей-удзельнікаў семінара такая праграма таксама стала адкрыццём, многія занатоўвалі карысны для сябе вопыт. Напрыканцы сустрэчы была выказана прапанова рабіць падобныя практыкумы як мага часцей, сустракацца і ў іншых рэгіёнах вобласці.

Алег СІДАРЭНКА,

           Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *