Хлопчыкі і дзяўчынкі з сацыяльнага прытулку ў пасёлку Сонечны шчыра дзякуюць фермеру М.І.Дацкевічу. Як і ў мінулыя гады, Мікалай Іванавіч забяспечыў іх суніцамі (ягады замарозілі) і сліўкамі. Цяпер цэлую зіму дзеці будуць з кампотамі. А яшчэ выхавальнікі прытулку ўдзячны сваім шэфам з байк-клуба «Брэсцкі рэгіён», якія арганізавалі для іх памятную экскурсію ў Белавежскую пушчу. Так на прыкладах дарослых у прытулку Сонечным дзеці вучацца дабру і ўзаемападтрымцы.
Молодец, Николай Иванович — несмотря ни на что сохраняет традицию помощи приюту!
Рейтинг комментария:
+2
0