Понедельник, 22 октября 2018

Полным ходом идет уборка сахарной свеклы

534

Цукровыя буракі ў раёне вырошчваюць чатыры спецыялізаваныя гаспадаркі: ААТ «Агра-Калядзічы», «Шані-аграпрадукт», «Вялікасельскае Агра», «Мурава». Усе яны забяспечаны адпаведным  наборам тэхнікі для сяўбы, догляду і ўборкі гэтай тэхнічнай культуры. Сёлета бураковыя плантацыі ў раёне займаюць 1200 гектараў.

20160929_7896_izmen.razmer

У ААТ «Агра-Калядзічы» вырошчваннем цукровых буракоў сур’ёзна  займаюцца шмат гадоў і маюць неблагі вопыт у гэтай справе. Сёлета пад культуру было адведзена 250 гектараў.

Да ўмоў росту цукровыя буракі прад’яўляюць высокія патрабаванні. Гэта культура, якой патрэбна святло, вільгаць і цяпло. Але і занадта высокія тэмпературы не на карысць: яны прыгнятаюць расліны і выклікаюць хваробу лісцяў.  З-за гэтага мінулы засушлівы год быў няўдалым для буракаводаў сельгаспрадпрыемства. Валавы збор салодкіх караняплодаў склаў усяго толькі 8,9 тысячы тон пры ўраджайнасці 253 цэнтнеры з гектара — і гаспадарка не атрымала прыбытку ад вырошчвання цукровых буракоў.

Сёлета сітуацыя не такая крытычная. Хоць і ў бягучым годзе асобныя палеткі пацярпелі ад  засухі. З аднаго гектара пакуль у сярэднім атрымліваецца каля 39 тон салодкіх караняплодаў. Валавы збор чакаецца большым, чым ў мінулым годзе, хоць пасяўныя плошчы і скараціліся на сотню гектараў.

Увесь верасень на бураковых плантацыях гаспадаркі кіпіць напружаная праца.

— Убіраем буракі па графіку, узгодненаму з цукровым заводам, — гаворыць галоўны аграном Л.У.Чарняк.

У першыя тыдні верасня да закупачнай цаны была ўстаноўлена 20-працэнтная надбаўка. У канцы месяца яна зменшылася да 10 працэнтаў, але працягвала дзейнічаць да кастрычніка.

Выручка з кожнай тоны рэалізаваных салодкіх каранёў, прымаючы пад увагу надбаўкі, перавысіць 80 тысяч недэнамінаваных рублёў. Тут таксама трэба ўлічваць яшчэ і надбаўку за цукрыстасць, якая перавышае базісныя 16%.

Уборку цукровых буракоў у адпаведнасці з графікам у ААТ «Агра-Калядзічы» плануюць весці на працягу кастрычніка, разлічваючы пры гэтым узняць ураджайнасць яшчэ на некалькі дзясяткаў цэнтнераў.

20160929_7922_izmen.razmer

Даручана ўбіраць цукровыя буракі  вопытнаму механізатару Віктару Чэрніку, які ўжо шмат гадоў шчыруе на самаходным буракаўбо рачным камбайне «Холмер». Пагрузку караняплодаў з буртоў у кузавы аўтамабіляў забяспечвае Аляксандр Басак пагрузчыкам «Кляйне». Па стану на 3 кастрычніка з палеткаў гаспадаркі на цукровы завод у Жабінку было дастаўлена звыш 6 тысяч тон салодкіх караняплодаў.

20160929_7861_izmen.razmer

20160929_7909_izmen.razmer

20160929_7874_izmen.razmer

Але буракі — гэта не толькі цукар. Таварыства пасля перапрацоўкі сыравіны атрымлівае жамярыны і патаку  для жывёлагадоўлі.

На здымках: уборка цукровых буракоў паблізу вёскі Дабучын; шмат гадоў убірае цукровыя буракі камбайнам «Холмер» механізатар В.А.Чэрнік; пагрузку салодкай сыравіны забяспечвае механізатар А.У.Басак; на перавозцы буракоў заняты вадзіцель В.В.Прытульчык; дапамагаюць гаспадарцы на бураковай плантацыі жыхары Новых Засімавічаў С.А.Логіс, В.В.Крук, Г.С.Калеснікава.

Мікола АРХУЦІК,

               Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *