Понедельник, 22 октября 2018

Адбылася выязная 19 сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў

942

30 верасня 2016 года адбылася выязная дзевятнаццатая сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Яе работа пачалася з наведвання аб’ектаў на тэрыторыі горада Пружаны.

20160930_8102_izmen.razmer

Дэпутаты і запрошаныя ў Пружанскім сельвыканкаме азнаёміліся з работай камісіі па правядзенні агляду супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах на тэрыторыі сельсавета. Была прадстаўлена адпаведная дакументацыя і паказаны фільм аб рабоце камісіі.

На тэрыторыі ААТ «Пружанскі льнозавод» прысутныя наведалі вытворчыя і бытавыя памяшканні і даведаліся аб тых мерах, якія прымаюцца на прадпрыемстве па забеспячэнні бяспекі работнікаў ад надзвычайных сітуацый.

У СШ №5 начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму І.А.Казарэз і дырэктар навучальнай установы І.А Каробка расказалі ўдзельнікам сесіі аб формах і метадах навучання асновам бяспекі жыццядзейнасці школьнікаў. Яны наведалі ўрокі ў малодшым і старэйшых класах, паглядзелі выступленне агітбрыгады школы па дадзенай тэматыцы. На вуліцы былі праведзены практычныя заняткі з удзелам прафесійных выратавальнікаў.

Потым на гарадскім возеры прадэманстравалі тэхніку, аварыйна-выратавальнае абсталяванне і інструменты. Адбыліся паказальныя выступленні падраздзяленняў МНС па тушэнні пажару і выратаванні ўмоўнага пацярпелага з вады.

20160930_8220_izmen.razmer

20160930_8193_izmen.razmer

20160930_8176_izmen.razmer

20160930_8157_izmen.razmer

20160930_8146_izmen.razmer

20160930_8134_izmen.razmer

20160930_8119_izmen.razmer

Падчас пленарнага пасяджэння з дакладам «Аб стане і мерах, прымаемых Пружанскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з мясцовымі органамі ўлады па абароне насельніцтва раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэнні пажарнай бяспекі» выступіў яго начальнік А.А.Ганчароў.

Удзел у спрэчках прынялі старшыня назіральнай камісіі па горадзе Пружаны І.А.Лаптановіч і галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама М.А.Чарнуха.

З дакладам «Аб якасці і эфектыўнасці прымаемых мер у Пружанскім раёне па пераадоленні п’янства і алкагалізму органамі кіравання і самакіравання сумесна з зацікаўленымі службамі і грамадскімі арганізацыямі» выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама А.В.Гук.

Дэпутаты заслухалі паведамленне дэпутата раённага Савета дэпутатаў па Пружанскай-Касцякоўскай выбарчай акрузе №3 А.М.Бабігорца аб выкананні дэпутацкіх абавязкаў.

На сесіі разгледжаны таксама пытанні «Аб змяненні ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну ўплаты падаткаў, збораў (пошлін), пеняў»; «Аб прыняцці ва ўласнасць Пружанскага раёна акцый ААТ «Вялікасельскае Агра»; «Аб змяненні межаў сельскіх населеных пунктаў раёна».

Таксама ўнесены шэраг змяненняў у раней прынятыя рашэнні Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.

Мікола АРХУЦІК

2 комментариев

  • Андрей

    Очередное сборище самых уважаемых тунеядцев.
    старшыня назіральнай камісіі па горадзе Пружаны І.А.Лаптановіч
    Я так понимаю это очень нужная должность без которой страна не выйдет из кризиса

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Гражданин РБ

    Чем не может похвастаться Беларусь в последнее двадцатилетие своей независимости, так это агрессивными реформами, инновациями во всех сферах и популярными решениями. Единственное, что элегантно удавалось делать нашему правительству — создавать видимость благополучия и стабильности в квазисоциально-ориентированном государстве.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *