- 26 верасня па дапамогу ў РАУС звярнуўся жыхар горада: невядомы злодзей выламаў замок кладоўкі і ўкраў горны веласіпед коштам 900 рублёў.
- Ахвярай зламыснікаў стала і жыхарка горада, якая захоўвала свой веласіпед на лесвічнай пляцоўцы. Транспарт быў замкнёны, невядомы злодзей адкруціў руль і педалі.
- Была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да двух гараджан, якія на вуліцы Маякоўскага беспадстаўна збілі навучэнца каледжа.
- Непрыемны сюрпрыз чакаў жыхарку в.Ківачына, калі яна вырашыла заняцца сельгасработамі на сваім прысядзібным участку: невядомы злодзей скарыстаўся тым, што гаспадыня не зачыніла хлеў і забраў садовую тачку.