- 28 верасня трывожны выклік паступіў з гарадской шматпавярхоўкі з-за задымлення ў пад‘ездзе. Аказалася, гаспадары адной з кватэр забылі на ўключанай пліце патэльню.
- Першага кастрычніка выратавальнікі аказвалі дапамогу ў адкрыцці дзвярэй кватэры, за якімі засталося малое дзіця.
- На наступны дзень бескантрольнае выпальванне сухой травы і смецця пагражала пажарам пабудовам у г.п.Ружаны на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Узгаранне было аператыўна ліквідавана.
- На мінулым тыдні падраздзяленні МНС сем разоў выязджалі на ліквідацыю гнёздаў небяспечных насякомых. Варта нагадаць тым, хто выклікае выратавальнікаў, што такая дэзінсекцыя праводзіцца ў вячэрні час, калі ў гнёздах збіраюцца ўсе насякомыя.