Четверг, 24 мая 2018

Ко дню пожилых людей. Об организации социальной помощи на дому.

417

Сацыяльная дапамога на даму застаецца найбольш запатрабаванай формай работы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як сёння арганізавана гэтая работа? Аб гэтым расказвае загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» В.Г.Сахарук.

20160930_7851_izmen.razmer

— Галоўнай задачай нашага аддзялення з’яўляецца дапамога людзям, якія ў сілу тых ці іншых абставін не могуць самастойна спраўляцца са штодзённымі клопатамі, —  расказвае Вольга Георгіеўна.

— Для тых, каму не даводзілася сутыкацца з сацыяльнай службай, раскажыце, калі ласка, пра сутнасць работы аддзялення дапамогі на даму.

— Пералік паслуг, якія аказваюць нашы сацыяльныя работнікі кліентам, стандартны: пакупка і дастаўка прадуктаў і прамысловых тавараў, афармленне дакументаў для аказання сацыяльнай дапамогі, распальванне печак, уборка памяшканняў, дастаўка лекаў, аплата камунальных паслуг і іншых плацяжоў і гэтак далей.

Адным словам, арганізацыя надомнага абслугоўвання створана для таго, каб  людзі, якія ўжо не могуць сябе абслужыць, мелі магчымасць як мага даўжэй жыць у звыклай для іх дамашняй абстаноўцы. Фактычна, дапамога сацыяльных работнікаў адцягвае тэрмін перасялення падапечных у стацыянарныя сацыяльныя ўстановы.

— Для адрасатаў дапамогі гэта бясплатныя паслугі?

— З 2013 года, згодна з заканадаўствам, сацыяльныя паслугі пачалі аказвацца на платнай аснове. Звязана гэта з тым, што практычна ўсе атрымліваюць пенсіі памерам не ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму. Тым не менш, цэны на паслугі невысокія — людзі могуць сабе іх дазволіць.

Кошт паслуг сацыяльнага работніка дыферэнцыруецца ў залежнасці ад таго, дзе жыве кліент: у горадзе адзін візіт «памочніка па быту» абыдзецца ў 76 капеек, у сельскай мясцовасці — 1 рубель 8 капеек. Як правіла, людзі заключаюць дагаворы на абслугоўванне два-тры разы на тыдзень. Поўнасцю вызваляюцца ад аплаты толькі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя таго, мы прадастаўляем паслугі сядзелкі. Адна гадзіна абыходзіцца нашым кліентам у 40 капеек.

— Колькі кліентаў абслугоўваецца аддзяленнем?

— Па стану на 1 верасня 2016 года мы абслугоўвалі 374 чалавекі, 99 з якіх — інваліды. Практычна палова нашых кліентаў — 169 чалавек — адзінокія пенсіянеры альбо тыя, у каго дзеці ўжо таксама пенсіённага ўзросту. Іх абслугоўваюць 140 сацыяльных работнікаў.

— Якім чынам адбываецца фарміраванне спісаў грама-дзян, якім неабходна дапамога? Яны самі павінны звярнуцца ў сацслужбу?

— У нас дзейнічае не толькі заяўленчы, але і выяўленчы прынцып: сумесна з прадстаўнікамі ўлады на месцах мы стараемся выявіць усіх нямоглых лю-дзей, якім патрэбны памочнік.

Канешне, большасць атрымальнікаў надомнай сацыяльнай дапамогі — сяльчане, у тым ліку жыхары маланаселеных аддаленых вёсак. У горадзе патрэба ў сацпаслугах меншая за кошт таго, што тут больш развітая інфраструктура (магазіны, аптэкі, аддзяленні  банкаў знахо-дзяцца ў крокавай даступнасці), жыллё пераважна добраўпарадкаванае — з цэнтральнымі ацяпленнем, водазабеспячэннем.

Калі гаварыць пра ўзрост, то самі пенсіянеры звяртаюцца ў тэрытарыяльны цэнтр толькі пасля 80 гадоў. Ёсць і такія, каму ўжо патрэбны пастаянны догляд, таму наша служба — як часовая дапамога ў перыяд афармлення дакументаў у сацыяльныя ўстановы.

— Вольга Георгіеўна, у сувязі са старэннем вёскі, магчыма, варта штосьці мяняць: падапечных большае, сацработнікаў — дэфіцыт…

— Каля трох гадоў таму мы пачалі спрабаваць укараняць новыя спосабы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Шэраг гэтых інавацыйных форм работы быў прадыктаваны патрабаваннямі часу: магчыма, некаторыя пажылыя людзі з сельскай мясцовасці і скарысталіся б паслугамі сацыяльнай службы, але ў маланаселеных вёсках няма людзей, якія маглі б аказваць такую дапамогу.

Напрыклад, у вёсцы Пацынічы не першы год функцыянуе «Дом зімоўкі»: у асенне-зімовы перыяд там сумесна пражываюць двое адзінокіх пенсіянераў, якім служба прадастаўляе дапамогу. Для павышэння якасці жыцця грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў у якасці эксперыменту летась была створана «Патранатная сям’я».

У Ружанах ёсць «Прыёмная сям’я» — сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку людзі, што не з’яўляюцца родзічамі, адзін з якіх мае патрэбу ў сацыяльных паслугах, а другі аказвае іх яму.

У Загор’і  з кастрычніка мінулага года дзейнічае «Сацыяльны патруль». Гэта — аказанне валанцёрамі бясплатных сацыяльна-бытавых, санітарна-гігіенічных і іншых паслуг жыхарам вёскі, якое дазваляе стварыць спрыяльныя ўмовы для знаходжання пенсіянераў у звыклым для іх асяроддзі і вырашыць некаторыя праблемы іх жыццядзейнасці.

Гутарыла Марына Вакульская

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *