Понедельник, 9 декабря 2019

Самая авторитетная швея Пружан отметила 80-летие

2 112

Гарантую, што значная частка пружанскіх жанчын носяць ці насілі сукенкі і спаднічкі, пашытыя Марыяй Муха. У свой час, працуючы ў раённым камбінаце бытавога абслугоўвання, Марыя Іванаўна і мне пашыла прыгожую блакітную сукенку з палярынкай, у якой я фарсіла на святы некалькі гадоў.
Дык вось, 20 ліпеня гэтая жанчына адзначыла свой              80-гадовы юбілей.

Не ўсе ведаюць, што былі ў жыцці Марыі Іванаўны не толькі складачкі ды палярынкі.
У 1939-ым годзе арыштавалі і выслалі ў Комі яе бацьку. Потым пачалася вайна, якая і вялікую сям’ю Самасюкоў з вёскі Бакуны (Вялікасельскія) не прамінула пазначыць сваёй чорнай меткай. Старэйшы брат Марыі Анатоль навечна застаўся ляжаць на полі бою пад Кёнігсбергам. Міхаіл вярнуўся з фронту інвалідам. Генадзю, 1934 года нара-джэння, не давялося ваяваць. Ён загінуў у ліку 14 бакуноўскіх падлеткаў пры выбуху міны, якую хлопчыкі прывезлі з балота і спрабавалі размініраваць…

Марыя з маленства працавала з маці на полі, умела спраўлялася з усімі хатнімі клопатамі. Але больш за ўсё ёй падабалася швейная справа. Быццам магнітам, прыцягвала прывезеная мамай з бежанства машынка «Зінгер». Страчыць роўныя радочкі дзяўчына вучылася менавіта на ёй. А прафесійныя навыкі швачкі набывала ў Днепрапятроўску ў дзядзькі, дзе працавала швачкай у ваенгандлі. Аднак гэтых ведаў было, безумоўна, мала. Вярнуўшыся на радзіму, Марыя адправілася вучыцца на закройшчыцу. Да таго часу яна ўжо была замужам, падрасталі сын і дачка.

Поспехі швейнай брыгады ў многім залежаць ад прафесійнага майстэрства закройшчыка. Марыя Іванаўна мела не толькі залатыя рукі, але і шчодрае на дабрыню сэрца. Таму і справа атрымлівалася. Насіць сукенку, пашытую гэтай брыгадай, было прэстыжна. Каб зрабіць заказ, трэба было запісвацца ў чаргу. Гэта ў Марыі Іванаўны набывалі прафесійнае майстэрства такія вядомыя ў Пружанах швачкі, як Валянціна Клюкач, Валянціна Лесіна, Ніна Ільюхіна…

Амаль 10 гадоў Марыя Іванаўна працавала ў атэлье «Ваенгандлю», а потым больш чым 20 — у РКБА. Дарэчы, рэкамендуем купить женскую сумку.
— Спачатку швейныя машынкі былі без функцыі абкідвання, і ўсе швы мы абкідвалі ўручную. Стараліся, каб радочкі былі прыгожымі, складачкі роўненькімі, вытачкі падкрэслівалі прыгожае і ўтойвалі хібы жаночага стану. У кожную сукенку ўкладвалі часцінку сваёй душы,— успамінае той час жанчына.
Такая старанная Марыя Іванаўна і цяпер. Яна пайшла на заслужаны адпачынак адразу, як толькі споўнілася 55 гадоў. Аднак не пераставала шыць дома. І цяпер, ужо на дзевятым дзесятку, перашывае, падпраўляе, падкладвае…

З такім жа задавальненнем і майстэрствам жанчына заўсёды вязала, вышывала, ткала. Вялікі прыгожы дом Марыі Іванаўны, у якім яна цяпер жыве з сынам, і прасторны, абсаджаны кветкамі двор пазначаны працай яе нястомных рук. Як і ўсе мамы і бабулі, Марыя Іванаўна хвалюецца за сваіх дзяцей, радуецца поспехам унукаў, асабліва Анечкі, якая займаецца ў тэатры-студыі «Папараць-кветка» і таксама вучыцца шыць.
— Каб дабіцца поспехаў,— пераканана яна,— трэба не гультайнічаць і жыць з дабром і радасцю ў адносінах да тых, хто побач з табой.

Гэтага прынцыпу жанчына прытрымліваецца ўсё жыццё.
Ганна Хадаровіч, Аляксандр Мелеш (фота).

2 комментариев

  • Sve.

    Доброго здоровья Марии Ивановне. Действительно, золотые руки, доброе сердце. Всегда аккуратный дом и прилегающая территория. Хороший человек и профессионал своего дела. Счастья ей и здоровья.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ЛЮТЕЦКАЯ ИРИНА ВАСИЛЬЕВНА

    ДОБРОГО ЗДОРОВЬЯ МАРИ ИВАНОВНЕ!!! СЧКАСТЬЯ ЕЙ И ЗДОРОВЬЯ. ОНА И МНЕ СВОИМИ РУКАМИ ШИЛА НАРЯДЫ.И РАБОТАЛА С МОЕЙ МАМОЙ ЛЮДМИЛОЙ ПЕТРОВНОЙ ЛИСЕНКОВОЙ. БОЛЬШОГО ВАМ ЗДОРОВЬЯ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *