Понедельник, 22 января 2018

Эксперимент ГАИ спустя 5 лет. Пружанские водители по-прежнему равнодушные

1 149

Апошнім часам у розных рэгіёнах рэспублікі Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіўся эксперымент з манекенам «пацярпелага на дарозе» для таго, каб даведацца, ці стануць вадзіцелі дапамагаць чалавеку на праезнай частцы і ўвогуле ці ўмеюць гэта рабіць. Прыкладна з дзесяць гадоў таму ў Пружанскім раёне таксама ладзіўся такі эксперымент, і ён меў вельмі сумныя вынікі: толькі адзін з дзесяці аўтамабілістаў спыніўся каля «пацярпелага» манекена, столькі ж, не спыняючыся, патэлефанавалі ў экстранныя службы.  вось нядаўна супрацоўнікі ДАІ раёна вырашылі паўтарыць эксперымент: на дарозе ў населеным пункце Слабудка на працягу гадзіны ляжаў умоўна пацярпелы. Мы нездарма ўказваем, што ён ляжаў: не заўважыць яго было проста немагчыма. Але…20160916_7035

Але за гэты час налічылі 90 з лішнім машын, з якіх спыніліся дзеля аказання дапамогі толькі чацвёра. Вынік ашаламляльны: адзін сумленны на 20 з лішнім абыякавых! Некаторыя ўвогуле праносіліся на хуткасці ў 80 км/гадзіну, хаця ў населеным пункце дзейнічае абмежаванне. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі інспекцыі звярнулі на транспарт розных арганізацый і прадпрыемстваў, дзе на будучае запланавалі адпаведныя выступленні ў калектывах.

Чакалася, што нехта з вадзіцеляў паведаміць аб здарэнні ў экстранныя службы, аднак, як высвет-лілася пазней, не зарэгістравана ніводнага тэлефанавання.20160916_6935

Зразумела, што мы адразу апыталі тых, хто ўсё-такі спыніўся.

Аляксандр Пятровіч:

— Убачыў ляжачага чалавека і, не задумваючыся, спыніўся. Так, вельмі спяшаюся на работу, але для пацярпелага кожная мінута можа быць вельмі дарагой.

Уладзіслаў Корсак, навучэнец аўташколы, спачатку праехаў міма «пацярпелага», як нам паведаміў: «Проста спалохаўся». Але потым вярнуўся і прытармазіў:

— Нас яшчэ не вучылі аказваць першую медыцынскую дапамогу, аднак вырашыў агледзець чалавека і выклікаць медыкаў.

Алена:20160916_7053

— Навошта вы так палохаеце людзей? У мяне і зараз дрыжаць рукі. Вы гаворыце, што я — толькі трэцяя, хто прыпыніўся з 90 праехаўшых міма? Не можа такога быць!

Адзіная станоўчая выснова, да якой прыйшлі супрацоўнікі ДАІ і журналісты, гэта тое, што нашы медыкі не проста так давалі клятву Гіпакрата. Гэта пацвердзіла вадзіцель Алена:

— Я — медык і проста не маю права праехаць міма. Адразу бачна, што чалавек на дарозе не трапіў пад колы аўто, але і п’янаму часта патрэбна дапамога, таму і спынілася.

Вось такі вынік эксперыменту. Ён прымушае сур’ёзна задумацца. У сувязі з гэтым варта нагадаць, што такія дзеянні (ці, правільней сказаць, бяздзеянне) вадзіцеляў арт.159 Крымінальнага кодэкса РБ класіфікуе як злачынства з адпаведным пакараннем. Падчас правядзення эксперыменту ніхто не ставіў мэту пакараць абыякавых вадзіцеляў, але вельмі хочацца спытаць іх: як бы вы ставіліся да гэтай сітуацыі, калі на дарозе ў цяжкім стане аказаліся б самі або вашы родныя?

Алег Сідарэнка.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 

2 комментариев

  • Игорь

    Просто люди злые стали

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • СанЁк

    Не делайте из людей идиотов, я сам тогда ехал и прекрасно видел из далека, что это манекен, надо было Михальчука положить и тогда смотреть на реакцию)))))))))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *