Четверг, 18 января 2018

Брестский водитель «потерял» в Пружанах больше 300 кг колбасы

816

11 верасня была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да вадзіцеля адной з брэсцкіх кампаній. Мужчына адказваў за развозку мясных прадуктаў па магазінах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У перыяд з 2 па 4 жніўня ён павінен быў даставіць груз, але па зараз высвятляемых прычынах затрымаўся на тэрыторыі Пружанскага раёна. За гэты час з халадзільніка зніклі звыш 300 кілаграмаў розных найменняў прадуктаў, а яшчэ частка сапсавалася. Магазіны адмовіліся прымаць такую прадукцыю, у выніку чаго прыватнае прадпрыемства панесла ўрон і вымушана было звярнуцца да праваахоўных органаў.kolbasa

Падчас высвятлення абставін пружанскія следчыя атрымалі ад вадзіцеля прызнанне, што ён «узяў невялікую частку знікшага груза», а дзе астатняе — не ведае. Прычыны такой «утрускі» праваахоўныя органы працягваюць высвятляць. Паралельна ў дачыненні да падазраваемага ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.211 Крымінальнага кодэкса РБ (да васьмі гадоў пазбаўлення волі).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *