Воскресенье, 21 января 2018

Ручной труд. На опытной станции приступили к уборке осенних сортов

593

У нашым раёне пад садамі інтэнсіўнага тыпу занята каля 800 гектараў зямель. Першы такі сад быў закладзены больш за дзесяць гадоў таму сіламі навукоўцаў абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі пад кіраўніцтвам тагачаснага дырэктара Т.Ф.Лукуць. З таго часу, як кажуць, уцякло шмат вады. А сад працягвае жыць і даваць прадукцыю.20160915_7097

— Цяпер пад садам у нас занята 150 гектараў зямель, — гаворыць яго аграном С.Л.Трус. — Сёлетнім летам першым ураджаем парадавалі грушы і алыча, якія хутка знайшлі сваіх спажыўцоў.  Але галоўнае багацце саду — яблыкі.

Збор ураджаю пачаўся з ранніх сартоў: «белы наліў», «каваленкаўскае», «жэнева». Цяпер збіраюць восеньскія  яблыкі — «заслаўскае», «аўксіс», «слава пераможцам», «беларускае малінавае», «беларускае салодкае». Крыху пазней надыдзе чарга збору позніх сартоў: «глосцер», «алеся», «айдарэд», «поспех».20160915_7109

У садзе на пастаяннай аснове працуе брыгада садаводаў з дваццаці чалавек. На перыяд збору ўраджаю штаты пашыраюцца. Жанчыны збіраюць яблыкі ў спецыяльныя сумкі. Здымаюцца плады з дрэўцаў толькі рукамі, каб не траўмаваліся. Вітамінная прадукцыя высыпаецца ў скрыні, якія размешчаны на трактарнай платформе, і адвозіцца ў фруктасховішча.

Яблыкі, вырашчаныя ў садзе доследнай станцыі, карыстаюцца попытам і за межамі рэспублікі. Ужо сёлета ў Расійскую Федэрацыю адпраўлена першая вітамінная прадукцыя саду.

Паколькі першыя насаджэнні ўжо адпладаносілі, то даводзіцца іх выкарчоўваць. Праз 3-4 гады на гэтым месцы можна высаджваць новыя саджанцы.20160915_7092

Набыць яблыкі, вырашчаныя ў садзе доследнай станцыі, можна і ў пружанскіх магазінах па даволі прыемлемых цэнах. Прычым патрэбна мець на ўвазе, што наша прадукцыя  экалагічна чысцейшая, чым прывезеная з-за мяжы.

 

На здымку: на ўборцы яблыкаў працуюць В.С.Карсак і Л.Р.Зарэцкая.

Мікола АРХУЦІК,   Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *