Четверг, 24 мая 2018

22 сентября Беларусь в девятый раз присоединится к международной акции «День без автомобиля»

394

22 верасня ў Беларусі пройдзе штогадовая міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля».

Асноўная яе мэта — звярнуць увагу насельніцтва на экалагічную праблему нашых гарадоў: якасць атмасфернага паветра, якім дыхаем, і прапаганда здаровага ладу жыцця.den_bez_avtomobilya_1

Нягледзячы на тое, што аўтатранспартны комплекс з’яўляецца важнейшай галіной эканомікі, ён у той жа час з’яўляецца буйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля транспарту ў сумарных выкідах забруджваючых рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72%, а ў вялікіх гарадах і таго больш. У склад выкідаў аўтатранспарту ўваходзяць такія таксічныя кампаненты, як вокісы вугляроду, азоту, серы, злучэнні цяжкіх металаў і іншыя. Гэтыя рэчывы, што ўтвараюцца з выхлапаў рухавіка аўтамабіля, прадуктаў зносу механічных частак, пакрышак, дарожнага пакрыцця, праходзяць розны шлях размеркавання ў экасістэме, а ў выніку наносяць пэўны ўрон жывой прыродзе.

Вопыт краін Еўрапейскага саюза паказаў, што рашыць праблему без прыцягнення насельніцтва немагчыма. Таму больш як у 40 краінах Еўропы і іншых кантынентаў праходзіць Дзень без аўтамабіля. У 2008 годзе акцыя ўпершыню прайшла ў Беларусі — у сталіцы і абласных цэнтрах. Спецыялісты не ставяць пад сумненне карысць гэтага мерапрыемства: падлічана, што толькі за адзін гэты дзень у краіне прадухіляецца выкідванне ў атмасферу забруджваючых рэчываў у аб’ёме каля 250 тон.

Перасесці з аўтамабіляў на гарадскі транспарт ці веласіпеды заклікаюць і сёлета, у тым ліку пружанцаў: зменшыце ўздзеянне забруджваючых рэчываў на атмасферу хаця б 22 верасня!

Алена Жэшка, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага

асяроддзя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *