Суббота, 31 октября 2020

За выходные на водоемах пружанщины погибли 2 человека

1 513

Спякота прыцягвае да вадаёмаў тысячы людзей. Але, на жаль, аматары адпачынку ля вадаёмаў часта забываюць, што вада з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі.

Два няшчасныя выпадкі на вадаёмах раёна адбы-ліся ў мінулыя выхадныя.
У суботу на вадаёме вёскі Белавусаўшчына патануў непрацуючы мясцовы жыхар 1972 года нараджэння. А ў нядзелю на вадаёме вёскі Калядзічы загінуў пенсіянер 1925 года нараджэння, які вырашыў тут памыцца.

Нагадваем яшчэ раз: будзьце пільнымі і ўважлівымі падчас адпачынку ля вадаёмаў. Не лезьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення ці пры дрэнным самаадчуванні! Не пакідайце дзяцей адных!
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *