Пятница, 19 января 2018

Деревянные грибы Евгения Чуравского из Зинович стали лучшими на фестивале в Кринице. Кто еще обитает на его подворье?

513

У Зеляневіцкім  сельвыканкаме мелі рацыю, калі сказалі, што здагадацца, на якой з сядзіб па вуліцы Старой у вёсцы Зіновічы гаспадарыць Яўген Чураўскі, нескладана: сярод іншых яна вылучаецца незвычайнай дагледжанасцю і парадкам.20160902_5865-kopiya

Падворак Яўгена Аркадзьевіча нагадвае хутчэй нейкае казачнае царства, чым звычайны падворак сельскага жыхара. Свае дызайнерскія задумкі ўмелец увасабляе пераважна ў дрэве. Ды і не дзіўна, бо пра гэты прыродны матэрыял яму вядома, бадай, усё: Я.А.Чураўскі працуе лесніком у Зеляневіцкім лясніцтве.

Яўген Аркадзьевіч стараецца быць арыгінальным: нават агароджа не проста прывабная — не падобна ні на адну іншую ў вёсцы (а магчыма, і ў раёне). Увесь плот гаспадар расфарбаваў у розныя колеры, над веснічкамі зрабіў арку, аздобіў вароты разнымі накладкамі… Але «ізюмінка» падворка, на мой погляд, у тым, што зроблена ўсё сваімі рукамі, з душой і зыходзячы з уласных ідэй і фантазіі.

Задумкі для ўвасаблення нараджаюцца выключна ў галаве майстра, а не запазычваюцца з часопісных старонак ці інтэрнэту. Прымяненне ён знаходзіць усяму: і рознакаляровым коркам ад бутэлек, і старым свяцільнікам, і многім іншым рэчам.

— Безумоўна, цяпер можна не замарочвацца і купіць разнастайныя малыя формы для дэкаратыўнага афармлення ўчастка. Але зробленае сваімі рукамі не заменяць фігуркі, пластыкавыя плоцікі, альтанкі, што вырабляюцца масава.

Не адразу здагадаешся, што пад дахам невялічкага доміка пасярод саду схаваны калодзеж. Ва ўтульнай жа альтанцы хочацца як мага даўжэй адпачываць на свежым паветры. Праўда, для адпачынку ў традыцыйным яго разуменні ў Яўгена Чураўскага часу няма. Жыццё праходзіць у рабочых буднях, хатніх клопатах, доглядзе няхітрай гаспадаркі.

— Яўген з тых, у каго, як кажуць, залатыя рукі, — зазначае яго спадарожніца жыцця Вера Мікалаеўна. — Замест таго, каб прылегчы ды адпачыць, ён заўсёды шукае сабе занятак.20160902_5871-kopiya

Нельга прайсці без усмешкі міма двух дзядкоў, што сядзяць на лавачцы каля дома. Адзін з іх ужо «авалодаў» балалайкай, а стваральнік гэтага дуэта цяпер заклапочаны пошукам гармоніка.

А візітоўкай Яўгена Чураўскага сталі… грыбы. За сваё жыццё ён зрабіў іх столькі, што і сам не злічыць: баравікі і чырвонагаловікі, мухаморы і апенькі мужчына «садзіць» не толькі на сваім падворку, але і дорыць аднавяскоўцам, упрыгожвае імі тэрыторыі мясцовых устаноў — ФАПа, лясніцтва.      20160902_5884-kopiya

— Каб зрабіць такі грыб, асаблівай навукі ці спецыяльных інструментаў не патрэбна, — дэманструе свае работы Яўген Аркадзьевіч. — Напрыклад, невялічкія мухаморы майструю з ляшчыны: ножкі — з галінак, падыходзячых па форме, шляпкі выстругваю нажом.

Нягледзячы на тое, што работа сякерная, арыгінальныя вырабы ацанілі не толькі аднавяскоўцы: журы творчага конкурсу, што праходзіў у рамках свята «Крыніца — грыбоў сталіца», вырабы Чураўскага прызнала лепшымі, а госці мерапрыемства цікавіліся драўлянымі грыбамі. 20160902_5899-kopiya

Пабываўшы ў гэтым аазісе прыгажосці, застаецца толькі згадзіцца, што сядзіба цалкам адпавядае высокаму званню, што напісана на шыльдачцы, — «Дом узорнага парадку і быту».

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *