Четверг, 20 сентября 2018

Почему подешевели белорусские лекарства, когда появятся электронные рецепты, какие акции ждут пружанцев? Об этом и многом другом в интервью с заведующей аптекой Инной Крац

492

Адной з найбольш запатрабаваных у насельніцтва ўстаноў з’яўляецца аптэка. Каго сюды прыводзіць стан здароўя, хто шукае аздараўленчыя, танізуючыя, гігіенічныя сродкі. У кожнага пакупніка, як расказвае загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №7 І.С.Крац, свае заўвагі і прапановы адносна работы ўстановы, сэрвісу і давядзення адпаведнай інфармацыі.belarus-pharm

— Напрыклад, зыходзячы са шматлікіх прапаноў нашых кліентаў, было вырашана з 19 верасня змяніць рэжым работы аптэкі №263 у будынку магазіна «Еўраопт», якая цяпер будзе адкрыта штодзённа з 9 да 22 гадзін, у суботу і нядзелю — з 10 да 18 гадзін з выхадным у панядзелак, паведамляе Іна Сяргееўна— Гэта не першы наш водгук на звароты грамадзян. Калі будуць прапановы па іншых структурных падраздзяленнях, то і іх будзем пільна вывучаць.20160914_6851

— Аднак не толькі гэта цікавіць пакупнікоў лекаў, але і цэны. Як паведамляюць абласныя газеты, у сувязі з дэнамінацыяй цэннікі на лекавыя сродкі змяніліся. У які бок?

— Нягледзячы на тое, што дэнамінацыя — чыста тэхнічная працэдура, яна закранула, калі можна так выказацца, і механізм дзеяння цэлых сфер нашага жыцця, уключаючы, напрыклад, фармацэўтычную. Так, з 1 ліпеня змяніўся парадак фарміравання цэн на лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынскую тэхніку ў сувязі з уступленнем у сілу Указа №228 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці са зменамі цяпер канчатковыя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі на медыцынскія тавары «адвязалі» ад курсу долара. Адпускныя цэны фарміруюцца зыходзячы з памеру базавай велічыні (21 рубель), паніжаны памер гандлёвых надбавак. Да  прыкладу, калі раней на лекі коштам ад паўтары да трох базавых велічынь ужывалася гандлёвая надбаўка да 25%, то зараз — толькі да 19%. Каля 70% рэалізуемых прэпаратаў мае кошт да паловы базавай велічыні. Для іх надбаўка зніжаецца на 2%. Такі ж парадак цэнаўтварэння вызначаны і для медыцынскіх вырабаў (шпрыцоў, бінтоў, марлі і інш.).

— Дык што канкрэтна змянілася для пакупнікоў?

— Рознічныя цэннікі на лекавыя прэпараты знізіліся ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем на 2%, а са снежнем мінулага года — на 2,3%. Магчыма, для асобных лекаў не такая ўжо вялікая сума паніжэння, але калі ўзяць колькасць рэалізуемых прэпаратаў па раёне, то атрымліваецца нямала. У дадатак праводзіцца такая палітыка, каб рознічныя цэны на лекі ў кожнай наступнай пастаўцы былі не вышэй, чым у папярэдняй. Гэта, прынамсі, робіць кошты стабільнымі.

— Ці не будзе адмяняцца прапануемая раней для пенсіянераў скідка на айчынныя лекі?

— Ільгота дзейнічае на працягу двух гадоў з мэтай павышэння даступнасці айчынных лекаў у дзяржаптэках. Пад яе падпадаюць не толькі састарэлыя пакупнікі, але і інваліды, шматдзетныя сем’і, дзеці ва ўзросце да трох гадоў.

Дарэчы, з 22 па 25 верасня для ўсіх катэгорый грамадзян мы правядзем яшчэ адну акцыю: скідка на ўсе айчынныя лекі складзе 10%.

— Сёння шмат увагі надаецца імпартазамяшчэнню. Наколькі вядома, у аптэчнай сетцы Брэстчыны, як і ўсёй рэспублікі, айчынныя прэпараты складаюць ужо не менш паловы, а да 2020 года гэтая лічба павінна павялічыцца да 55%. Але ў пагоні за айчыннай прадукцыяй ці  не будзе стварацца дэфіцыт на замежныя лекі, некаторыя з  якіх пакуль у Беларусі не маюць аналагаў?

— У Беларусі працуе ўжо больш 30 фармацэўтычных прадпрыемстваў, у бліжэйшыя гады ў аптэкі і лячэбныя ўстановы пачнуць пастаўляць лекі яшчэ чатыры беларускія кампаніі. За апошнія пяць гадоў беларуская фармацэўтычная прамысловасць асвоіла вытворчасць каля 500 новых лекавых прэпаратаў. Пачынаецца і асваенне выпуску лекаў у такіх формах, як папярэдненапоўненыя шпрыцы, гатовыя для экстранага ўжывання, трансдэрмальныя тэрапеўтычныя сістэмы — пластыры, якія ўтрымліваюць лекавыя сродкі ў вызначаных дозах і рэгулююць хуткасць іх спажывання. Усё гэта адпавядае ўзроўню сусветных стандартаў.

Але ёсць на паліцах нашых аптэк і замежныя прэпараты, наведвальнікі заўсёды маюць выбар паміж айчынным аналагам і імпартнай прадукцыяй. Дзейнічае і своеасаблівы «стол заказаў», калі пакупнік можа пакінуць заказ на лекі, якія рэдка з’яўляюцца або маюць вузкае прымяненне. Такую заяўку мы павінны выканаць на працягу пяці дзён.

— Іна Сяргееўна, у аптэках абласнога цэнтра абвешчана аб пераходзе напрыканцы бягучага года на так званыя «электронныя рэцэпты». Што гэта такое і ці будзе навінка ўкараняцца ў Пружанах?

— Пераходзіць на такі від абслугоўвання будуць у першую чаргу паліклінікі: пацыенты  атрымаюць пластыкавую картку, дзе разам з закрытай для аптэкі інфармацыяй аб медыцынскім статусе хворага будуць прызначаны для водпуску  прэпараты. Гэта дапаможа пазбегнуць дубліравання прызначэнняў з боку розных спецыялістаў, зэканоміць дзяржаўныя сродкі. А для пацыента перавага ў тым, што пры хранічнай хваробе не давя-дзецца кожны раз хадзіць у паліклініку па папяровы рэцэпт.

Абласны цэнтр будзе апрабіраваць новы від абслугоўвання, а ў наступным годзе  чарга павінна дайсці і да раённых цэнтраў. Варта нагадаць, што навінка абслугоўвання будзе дзейнічаць некаторы час разам са звыклымі — папяровымі — рэцэптамі.

ГутарыўАлег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *