ФК «Пружаны» выйшаў у фінал кубка вобласці. У паўфінале наша каманда двойчы перамагла футбалістаў з вёскі Кавярдзякі (Брэсцкі раён), спачатку дома — 3:0, а потым і ў гасцях — 4:2.
Хто стане сапернікам пружанцаў у фінале, пакуль невядома. Барацьбу за выхад у фінал вядуць паміж сабою ФК «Бяроза-2010» і ФК «Белаазёрск». Першы матч, які быў згуляны ў Белаазёрску, не выявіў пераможцу —0:0. Дарэчы, час ад часу можна паглядзець і чемпионат Беларуси по футболу.
У паўторным матчы ў Бярозе перамог ФК «Белаазёрск» — 1:0. Але бярозаўская каманда апратэставала вынік гэтай сустрэчы. Федэрацыя футбола Брэсцкай вобласці вырашыла задаволіць прэтэнзіі ФК «Бяроза-2010». Паміж сапернікамі будзе ў бліжэйшыя выхадныя згуляны трэці, вырашальны матч, які і назаве фіналіста.
Мікола Архуцік.
Але бярозаўская каманда апратэставала вынік гэтай сустрэчы.
————————————
Вы бы, хоть, написали, в чём соль протеста?! А то такие вещи в футболе о-о-очень редко удовлетворяются.
Рейтинг комментария:
0
0