Пятница, 21 сентября 2018

С начала года в районе на пожарах погибли 4 человека

430

На жаль, бягучы год не стаў выключэннем у сумнай статыстыцы пажараў у нашым раёне:  сёлета загінулі чатыры чалавекі. Хто ж гіне на пажарах? У першую чаргу асобы без вызначанага роду заняткаў або месца жыхарства, якія злоўжываюць спіртным, а таксама людзі пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту.
Курэнне ў нецвярозым стане ў ложку з’яўляецца адной з найбольш частых і распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў і гібелі людзей на іх. Прычым у большасці выпадкаў агню нават і не было, проста адбываецца задымленне, якое і губіць чалавека. Напэўна, так адбылося і на пачатку верасня, калі выратавальнікі знайшлі цела жыхара в.Ткачы ва ўласным доме: на целе загінуўшага былі сляды апёкаў, але не яны сталі прычынай гібелі. Магчыма, чалавек проста задыхнуўся.e832229497fb2577ef7a5704e6a736dd_l
Гэта кажа аб многім, але, першым чынам аб тым, што п’янства і курэнне, шкодныя ўжо і без таго для арганізма, з’яўляюцца ў дадзеным выпадку смяротнымі. Большасць пажараў адбываецца практычна па адной і той жа схеме: выпіў, закурыў, прылёг з цыгарэтай на канапу, заснуў і больш не прачнуўся. Нецвярозы чалавек, ды яшчэ і з цыгарэтай, з’яўляецца патэнцыйна небяспечнай крыніцай узнікнення пажару для тых, хто вымушаны жыць з ім пад адным дахам. Як правіла, людзі ў стане алкагольнага ап’янення губляюць кантроль над сваімі дзеяннямі і ўчынкамі. Дадзеная катэгорыя грамадзян ставіць пад пагрозу не толькі ўласнае жыццё, але і здароўе, і бяспеку сваіх блізкіх і людзей, якія пражываюць па суседству.
Зразумела, што праблему злоўжывання спіртнымі напоямі цяжка вырашаць у адзіночку, трэба дзейнічаць разам. Для таго, каб змяніць сітуацыю, неабходны актыўны ўдзел мясцовых органаў, кіраўнікоў дзяржорганаў, прадпрыемстваў і арганізацый. Немалаважнае значэнне мае і тое, як ставяцца да дадзенай праблемы і якія меры забеспячэння пажарнай бяспекі прымаюць людзі, побач з якімі пражываюць такія “пажаранебяспечныя” суседзі.
Райаддзел па надзвычайных сітуацыях заклікае ўсё грамадства ўзяцца за вырашэнне гэтай праблемы. Звярніце ўвагу на тых, хто жыве побач, магчыма, ваша слова больш паўздзейнічае на злоўжываючых спіртным, чым тлумачэнні з боку прадстаўнікоў пажарнай службы або кіруючых органаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *