Пятница, 19 января 2018

Дым без огня. Пружанский район не будет объединен с соседними

1 498

Апошнім часам сярод насельніцтва пачалі хадзіць чуткі аб… аб’яднанні Пружанскага раёна з суседнімі рэгіёнамі. У якасці пацвярджэння называюцца факты аптымізацыі структурнага падзелу банкаў, газавай гаспадаркі і некаторых іншых арганізацый, уключэнні нашага раёна ў склад Бярозаўскай выбарчай акругі па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Няўжо дыму без агню не бывае?16maj2015_6104

Каб разабрацца ў ступені абсурднасці такіх чутак, мы звярнуліся да начальніка аддзела эканомікі райвыканкама І.Д.Ліхтаровіч.

— Ірына Дзмітрыеўна, наколькі згаданая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці?

— Не тое, што планаў, нават такіх выказванняў у кіруючых органах раёна і вышэйшых узроўняў не было. Таму я не магу вызначыць прычыны, што паслужылі для з’яўлення чутак аб аб’яднанні раёна з суседнімі рэгіёнамі.

Гэта сапраўды толькі чуткі, бо такі працэс рэгулюецца нацыянальным заканадаўствам: у адпаведнасці з артыкулам 8  Закона аб адміністрацыйным падзеле Рэспублікі Беларусь, Прэ-зідэнт краіны мае права  аб’ядноўваць адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі «з улікам меркаванняў насельніцтва і са згоды мясцовых Саветаў дэпутатаў». Так было, напрыклад, калі вывучаліся думкі жыхароў вёскі Новыя Засімавічы, наконт аб’яднання сельскага населенага пункта з горадам. Тады, як памятаеце, вяскоўцы выказаліся супраць, і межы іх вёскі засталіся нязменнымі. Наконт змянення межаў Пружанскага раёна ніякага сацыяльнага апытання не праводзілася і ў планах яго няма.

Па-другое, неабходна разумець, што такі працэс закранае многія бакі нашага жыцця: спатрэбяцца змены ў рэгістрацыйныя дакументы арганізацый раёна. І калі прадпрыемствы і прыватныя кампаніі гэта будуць рабіць за свой кошт, то бюджэтным установам на такі працэс патрэбна фінансаванне. Прычым сумы немалыя, значыць, яны павінны быць закладзены ў раённы і рэспубліканскі бюджэт. Зазначу, што адпаведных расходных артыкулаў наш бюджэт не прадугледжвае, нават планаў па іх унясенні няма.

Па-трэцяе, у працэсе            аб’яднання абавязкова вывучаюцца эканамічныя паказчыкі рэгіёна, горада ці іншага населенага пункта, а нашы дасягненні за мінулы перыяд бягучага года дазваляюць трымацца Пружаншчыне вышэй сярэднеабласнога ўзроўню.

— Гэта азначае, што раён, як самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, мае добры патэнцыял?

— Больш таго, па сваіх паказчыках і дасягненнях Пружаншчына знаходзіцца не толькі ў першай статыстычнай палове вобласці, але па некаторых пунктах мы абыходзім і гарады абласнога падпарадкавання. У наш раён укладзены вялікія сродкі ў мадэрнізацыю сельскагаспадарчай вытворчасці, што значна эканамічна ўзмацніла гаспадаркі, з якіх амаль усе працуюць рэнтабельна. Дзякуючы гэтаму мы лідзіруем па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, прычым абагналі ў гэтым Бярозаўскі раён.

Тое ж самае характэрна і для прамысловага сектара раённай эканомікі: у стадыі ліквідацыі толькі адно прадпрыемства, па астатніх вынікі першага паўгоддзя дазваляюць рабіць станоўчыя прагнозы па далейшым развіцці. У дадатак у нашым раёне рэалізаваны, рэалізуюцца зараз і запланаваны ў будучым шэраг інвестыцыйных праектаў абласнога ўзроўню, што сведчыць аб зацікаўленасці бізнэсу ў адкрыцці прадпрыемстваў менавіта тут, дзе створаны спрыяльныя ўмовы для прадпрымальніцкай ініцыятывы.

Не менш актыўна выконваюцца асобныя пункты праграмы развіцця краіны, прынятай на пятым Усебеларускім народным сходзе, напрыклад, у плане стварэння новых працоўных месцаў. У бягучым годзе было створана парадку 60 вакансій, кожная шостая з якіх — на толькі што адкрытых прадпрыемствах. Відавочна, што падчас аб’яднання, нават на ўзроўні вытворчасці, ніякіх новаўвядзенняў не было б.

Гутарыў Алег Сідарэнка.

На здымку: Пружаны з птушынага палёту.

Фота Сяргея Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *