З-за сухога і спякотнага надвор’я на тэрыторыі Пружанскага раёна ўстаноўлены высокі — IV клас пажаранебяспечнасці.
Адной з мер па ахове лясных масіваў у такіх выпадках з’яўляецца абмежаванне наведвання лясоў: цяпер гэта можна рабіць толькі з пісьмовай згоды ДЛГУ «Пружанскі лясгас» ці яго структурных падраздзяленняў.
Наведванне ж лясных масіваў, што знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», катэгарычна забаронена.
За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф да 25 базавых велічынь.