Четверг, 24 мая 2018

Новости 102

335

102

  • На мінулым тыдні была ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да нідзе не працуючага жыхара горада, які абрабаваў кватэру сваёй суседкі: зламыснік знайшоў ключы ў «патаемным месцы», адкрыў дзверы і забраў 70 рублёў.
  • Восьмага верасня пракуратурай раёна была ўзбуджана крымінальная справа за пагрозу забойствам. Жыхар в.Аранчыцы, 1982 г.н., у стане алкагольнага ап’янення падчас сваркі са сваёй 58-гадовай маці пагражаў ёй нажом і нават прычыніў лёгкія цялесныя пашкоджанні.
  • Вечарам таго ж дня пагоня з элементамі сілавога затрымання адбылася ў в.Масявічы. Раней неаднаразова судзімы 41-гадовы жыхар в.Асошнікі пасля прынятай чаркі вырашыў пакатацца па вясковых вуліцах на ўласным аўто. Але трапіў на вочы нараду ДПС, які загадаў парушальніку спыніцца. Нецвярозы вадзіцель праігнараваў патрабаванне. Падчас пагоні п’яны ліхач паспеў учыніць аварыю (урэзаўся ў службовую машыну, якая яго затрымала), і аказаў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі пры арышце. Парушальніка парадку скруцілі інспектар ДПС П.М.Фядун і ўчастковы інспектар П.Р.Сёмка, зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Праверку праводзіць Следчы камітэт РБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *