Суббота, 22 сентября 2018

Новости 101

518

101

  • Пятага верасня пажарныя падраздзяленні ліквідавалі ўзгаранне легкавога аўтамабіля каля в.Куплін. Прычына здарэння пакуль устанаўліваецца.
  • Тройчы за мінулы тыдзень выратавальнікі змагаліся з запаленым смеццем каля населеных пунктаў. Агонь ад некантралюемых кастроў пагражаў дамам у вёсках Варанілавічы, Мокрае, а таксама дзіцячаму садку ў в.Слабудка.
  • Гэты год вельмі спрыяльны для восаў і шэршняў, якія часта ладзяць свае гнёзды каля жылля людзей і нават у дамах. Толькі на мінулым тыдні 13 разоў выязджалі падраздзяленні МНС на ліквідацыю небяспечных насякомых і правядзенне дэзінсекцыйных апрацовак.
  • Ноччу 11 верасня трывожны выклік паступіў са шматкватэрнага дома па вуліцы Інтэрнацыянальнай у г.Пружаны. Жыльцы пачулі пах дыму і выклікалі выратавальнікаў. Задымленне ішло з кватэры на першым паверсе. Калі супрацоўнікі МНС трапілі ў кватэру, то знайшлі і самога ўладальніка жылплошчы, і яго сябра ў стане алкагольнага ап’янення. Дзякуючы аператыўнай дапамозе абодвух удалося выратаваць. Задымленне адбылося ад забытай на пліце ежы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *