Суббота, 20 января 2018

Выбары — 2016!

457

Галоўная палітычная падзея года — выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — фінішавала ў мінулую нядзелю. Як бы там ні было, але тыя, хто лічыць, што не варта траціць час на грамадзянскі абавязак, у меншасці: выбары адбыліся.

20160911_6506_izmen.razmer

На двух выбарчых участках у гарадскім пасёлку Ружаны лічбы па яўцы выбаршчыкаў аказаліся вышэйшымі і за агульнарэспубліканскія, і за акруговыя. З 1217 чалавек, якія былі ўнесены ў спісы надзеленых электаральным правам на Ружанскім-Ленінскім участку №34, удзел у выбарах прынялі 1096 чалавек, што склала больш 90%. Як удакладніла сакратар участковай выбарчай камісіі  Н.М.Пратасевіч, амаль 32% выбаршчыкаў аддалі свае галасы загадзя. Такім чынам, у асноўны дзень выбараў прагаласавалі 711 чалавек, з якіх 46 па розных прычынах зрабілі гэта на даму. Па  галасах, аддадзеных за кандыдата, лідарам аказаўся Л.І.Качына: тут за яго прагаласавалі 602 чалавекі. На другім месцы па колькасці пастаўленых «птушачак» радок «Супраць усіх» — 224 галасы. За Д.К.Грыгор’ева аддалі галасы 34 выбаршчыкі, за А.У.Іванова — 68, за А.А.Кабанава — 67, за В.М.Купрэева — 18, за А.М.Мельніка — 63.

20160911_6460_izmen.razmer


20160911_6451_izmen.razmer

Высокі працэнт яўкі назіраўся і на Ружанскім-Савецкім участку для галасавання №35. Як паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі А.Ф.Пятрашка, з 1271 выбаршчыка прагаласавалі 1134 чалавекі (89,2%). На датэрміновае галасаванне сюды прыйшлі 332 чалавекі, магчымасцю зрабіць выбар дома скарысталіся 19 грамадзян. І тут абсалютную большасць галасоў набраў Л.І.Качына — 590.

Прэтэнзій і заўваг  да арганізацыі работы не было, у тым ліку і ў назіральніка ад АБСЕ, які пабываў тут у адзін з дзён датэрміновага галасавання.

20160911_6517_izmen.razmer

***

Ліноўскі ўчастак для галасавання №44 11 верасня адчыніў свае дзверы роўна ў восем гадзін раніцы. У першыя гадзіны — пасля напружаных суботніх сельскагаспадарчых работ — наплыву наведвальнікаў не чакалася, аднак жадаючыя выканаць свой грамадзянскі абавязак не прымусілі сябе чакаць.

Усяго, як паведаміў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі В.Г.Парэмскі, з 1333 зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка грамадзян, якія маюць права прымаць удзел у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў, прагаласавалі 1281 чалавек, або 96%. Па розных прычынах выказалі жаданне прагаласаваць датэрмінова 428 выбаршчыкаў, або амаль трэць.

Для 96 чалавек, якім было па сілах наведаць участак у будынку Дома культуры на цэнтральнай сядзібе, было наладжана выязное галасаванне. Увогуле, працэдура выбараў была арганізавана празрыстай і без нараканняў, што пацвердзілі і трое назіральнікаў ад грамадскіх аб’яднанняў, якія сачылі за захаваннем законнасці працэсу.

Па словах Віталія Генадзьевіча, вынікі галасавання нельга назваць нечаканымі, бо з кандыдатаў толькі адзін Л.І.Качына прыехаў на сустрэчу з лінаўчанамі, яшчэ адзін даслаў звесткі пра сябе. Таму Леаніду Іванавічу з вялікім адрывам быў выказаны давер вяскоўцаў (767 галасоў), 110 галасоў набраў А.У.Іваноў. Астатнім не ўдалося пераадолець і гэту рысу: А.А.Кабанаў — 59, Д.К.Грыгор’еў — 54, А.М.Мельнік — 50, В.М.Купрэеў — 44 галасы.

20160911_6599_izmen.razmer

20160911_6442_izmen.razmer

20160911_6440_izmen.razmer

         Ну, што ж, вынік гэтай парламенцкай гонкі на Пружаншчыне, здаецца, быў прадказальны. Так, на гэты раз выбар, як ніколі, быў вялікі. Але што ведалі пра кандыдатаў самі выбаршчыкі? Пра большасць — роўным рахункам нічога. Не ўсе знайшлі час нават для таго, каб данесці да выбаршчыкаў, чые інтарэсы збіраліся прадстаўляць, сутнасць сваіх праграм. А каб у будучым не давялося журналістам выслухоўваць нараканні, нібыта наш дэпутат мала робіць для нас, дык і электарату варта быць актыўней: часцей звяртацца да яго са слушнымі просьбамі, указваць на канкрэтныя праблемы рэгіёна, інтарэсы якога народны абраннік узяўся лабіраваць.

  Марына ВАКУЛЬСКАЯ

  Алег Сідарэнка

Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

 

Фота зроблены на Пружанскім-Кастрычніцкім участку для галасавання № 7, Пружанскім-Набярэжным участку для галасавання № 6 і Ліноўскім участку для галасавання № 44.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *