Суббота, 31 октября 2020

«Декор» стоял на минах!

1 373

Пры правядзенні зямельных работ каля аднаго з будынкаў аграрна-тэхнічнага каледжа на вуліцы Чырвонаармейскай у Пружанах рабочыя знайшлі дзве мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Гэта не першая знаходка ў  месцы, дзе і ў 1941-м, і ў 1944-м ішлі жорсткія баі: у 2003 годзе непадалёку было знойдзена каля двух кілаграмаў толу.

Як расказвае ваенкам І.М.Рапейка, перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў будынку, дзе зараз знаходзіцца гандлёвы дом «Дэкор», размяшчаўся штаб авіяцыйнай вайсковай часці, які абстрэльваўся праціўнікам.
Ігар Мікалаевіч выказаў падзяку работнікам камунальнай службы, якія правільна адрэагавалі на знаходку: загарадзілі небяспечнае месца і патэлефанавалі ў дзяжурную часць ваенкамата.

Аказалася, што прынятыя меры перасцярогі не былі дарэмнымі.  Спецыялісты па размініраванні сапёрна-піратэхнічнай групы МУС з г.Брэст, якія прыехалі на месца здарэння, знайшлі побач яшчэ і авіяцыйную бомбу. У той жа дзень небяспечныя знаходкі (дарэчы, усе яны знаходзіліся на баявым узводзе і маглі выбухнуць самі па сабе) былі знішчаны.

НА ЗДЫМКУ: старшы лейтэнант СПГ МУС С.В.Марчук дэманструе знаходкі.
Алег СІДАРЭНКА, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *