Понедельник, 10 декабря 2018

Аб’яўлены міжнародны дзіцяча-юнацкі літаратурны конкурс «Лета Гасподняе»

377

Выдавецкі савет Рускай праваслаўнай царквы праводзіць другі сезон міжнароднага дзіцяча-юнацкага літаратурнага конкурсу імя Івана Шмялёва «Лета Гасподняе».

246047.b

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні  6-12 класаў агульнаадукацыйных і праваслаўных школ і гімназій,  навучэнцы каледжаў краін СНД і замежжа, а таксама выхаванцы нядзельных школ і ўстаноў дадатковай адукацыі не старэйшыя за 18 гадоў.

Жыхары Брэсцкай вобласці, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, могуць звярнуцца да старшыні епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Брэсцкай епархіі  протаіерэя Яўгена Ліхоты па тэлефоне: 8-029-720-24-53.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *