Четверг, 20 сентября 2018

Памятка аб рытуальных абрадах, традыцыях і паслугах

490

Добрая памяць аб людзях, якія пайшлі назаўжды, падахвочвае нас пахаваць іх годна не толькі паводле ўласных перажыванняў, але і існуючых канонаў і традыцый. Асабліва шмат клопатаў кладзецца на плечы непасрэдных арганізатараў жалобнага працэсу. А ў тых, хто сутыкаецца з гэтымі абавязкамі ўпершыню, узнікае і нямала пытанняў. У сувязі з гэтым аддзел загс Пружанскага райвыканкама дапамог нам падрыхтаваць невялікую памятку пра тое, якія дзеянні і як неабходна здзяйсняць.

otpevanie_izmen.razmer

Такім чынам, усё па парадку.

Падрыхтоўка цела памерлага да пахавання.

Калі чалавек адыходзіць на вашых вачах, укладзіце яму ў руку запаленую свечку. Калі памёр – у доме запаліце вялікую свечку, зачыніце дзверы, вокны, завесьце люстэрка. (Дарэчы, традыцыя  завешвання люстэркавых паверхняў, экранаў тэлевізараў, спынення хады гадзінніка не мае нічога агульнага з хрысціянскай рэлігіяй, гэта — перажыткі больш даўніх веравызнанняў і звычайна робіцца гэта сёння проста  як указанне на жалобу ў доме).

Далей цела абмываюць цёплай вадой (звычайна гэта робяць людзі сталага веку) і выкарыстаную ваду выліваюць там, дзе ніхто не ходзіць. Ручнік для абмывання і вопратку, якая знаходзілася на памерлым, спальваюць або закопваюць.

Апранаюць нацельны крыжык (калі памерлы хрысціянін) і чыстую вопратку.

Заказ жалобнай атрыбутыкі.

На рытуальных паслугах у раёне спецыялізуюцца некалькі прадпрыемстваў, у тым ліку і прыватных. Звычайна сюды можна патэлефанаваць кругласутачна. Вось асноўныя адрасы:

—рытуальны магазін КУВП «Камунальнік», які знаходзіцца па адрасе: г. Пружаны, вул.Чырвонаармейская, 76, тэл. 9-20-55, працуе без выхадных: панядзелак-пятніца з 8.00 да 18.00, субота і нядзеля з 8.00 да 16.00.

Кантактныя тэлефоны прадстаўнікоў гэтай службы ў Ружанах — 8-029-527-72-90 (Сяргей Аляксеевіч Давідзенка), у Шарашове — 41-3-49 (Валянціна Якаўлеўна Муртазіна), у Лінове — 8-044-738-48-96 (Анатоль Яўгенавіч Белавус);

— «Бюро рытуальных паслуг» па вул. Савецкай, 25 у Пружанах, тэл.  9-43-66, 9-30-87, 8-029-761-95-66, 8-029-822-30-87, 8-033-306-80-30;

— магазін «Памяць» па вул. Чырвонаармейскай, 32 у Пружанах, тэл.  2-23-44,  8-029-207-08-24, 8-029-860-23-24;

—магазіны «Рытуал-Сэрвіс» па вул.Інтэрнацыянальнай (павільён №3 насупраць «Белмаркета») у Пружанах і вул. Савецкай у г.п.Шарашова, тэл. 8-029-525-60-52, 8-029-725-54-52, 2-81-81.

Далейшыя арганізацыйныя пытанні трэба ўзгадняць з наглядчыкам могілак (калі пахаванне праводзіцца  на  могілках каля в.Слабудка, — гэта Мароз Мікалай Васільевіч, тэл.  8-029-794-18-50).

У сельскіх населеных пунктах па гэтых пытаннях звяртаюцца ў сельвыканкамы па месцы жыхарства.

Калі жадаеце скарыстацца паслугамі духавога аркестра, тэлефануйце Більшэвічу Сяргею Рыгоравічу (тэл. 8-029-720-50-22).

Атрыманне медыцынскага пасведчання аб смерці.

Калі нябожчык памёр дома, а не ў бальніцы, для канстатацыі факту смерці і выпіскі пасмяротнага эпікрызу неабходна выклікаць медыка «хуткай дапамогі» і  ўчастковага інспектара міліцыі. Далей, згодна з гэтым заключэннем, атрымаць медыцынскае пасведчанне аб смерці ў паліклініцы ва ўчастковага тэрапеўта (у выхадны дзень – у прыёмным пакоі бальніцы ў дзяжурнага ўрача ЦРБ). Сельскім жыхарам даведку аб смерці можна атрымаць у прыпіснога тэрапеўта — у Ружанскай і Шарашоўскай бальніцах або бліжэйшай амбулаторыі.

Рэгістрацыя акта аб смерці ў аддзеле загс.

Трэба падаць супрацоўніку аддзела ЗАГС (або сельвыканкама) наступныя дакументы: пашпарт памерлага, медыцынскую даведку аб смерці, ваенны білет і пасведчанне аб нараджэнні (калі ёсць), пашпарт заяўніка. Афармленне дакументаў бясплатнае.

ЗАГС працуе ў аўторак, сераду і пятніцу з 8.00 да 17.00 з перапынкам на абед 13.00-14.00, у чацвер з 11.00 да 20.00 з перапынкам на абед 14.00-15.00, па суботах з 8.00 да 16.00 без абеду (але ў гэты дзень з нагоды магчымых планавых рэгістрацый шлюбу пажадана звяртацца з 8.00 да 10.00 гадзін).

Калі дзень пахавання трапляе на выхадны ў аддзеле загс – нядзелю ці панядзелак, то пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб смерці адпяванне ў царкве і пахаванне памерлага ажыццяўляецца без пасведчання аб смерці (яго можна атрымаць пазней).

Зарэгістраваць акт аб смерці можна не толькі па месцы, дзе нябожчык пражываў (быў зарэгістраваны), але і па месцы смерці; па месцы пахавання; па месцы знаходжання памерлага; па месцы знаходжання арганізацыі, якая выдала ўрачэбнае пасведчанне аб смерці, або суда, які выдаў рашэнне аб устанаўленні факту смерці.

Дапамога на пахаванне.

Яе можна атрымаць:

* па месцы працы памерлага;

* у аддзеле сацыяльнай абароны (г.Пружаны ул.Чырвонаармейская, 78) – для  непрацуючых пенсіянераў;

* у аддзеле занятасці (па тым жа адрасе) – для беспрацоўных.

Ноч каля труны нябожчыка.

Труну ўстанаўліваюць у вялікім пакоі (нагамі да выхаду). У падгалоўі запальваюць вялікую свечку (для зручнасці выкарыстоўвайце посуд з зернем), па меры згарання яе замяняюць. Памерлага накрываюць белым покрывам да рук, рукі павінны быць складзены на грудзях крыжападобна, правая зверху. У руках хрысціяніна трэба зафіксаваць абразок.

Няспанне ноччу каля труны — магчымасць блізкіх апошні раз знаходзіцца побач, развітвацца з нябожчыкам (у старажытнасці гэты абрад быў абумоўлены страхам пахаваць жывога беспрытомнага чалавека).

У праваслаўных хрысціян ноччу чытаюць Псалцір па нябожчыку.

Адпяванне.

Можна адпяваць ў храме, дома, на могілках. Дамо-віцца аб месцы і часе можна па тэлефоне.

Праваслаўнае веравызнанне.

У Пружанах гэта:

— Свята-Аляксандра-Неўскі сабор — 9-31-46, протаіерэй Міхаіл Носка – 9-25-36, 8-029-225-87-49, іерэй Георгій Арабей – 8-029-732-38-62;

— Спаса-Праабражэнская царква (на гарадскіх могілках) – 9-10-08, протаіерэй Ігар Мрыхін – 9-45-55; 8-029-793-24-60;

— Свята-Мікольская царква (вул. Інтэрнацыянальная) – 9-47-20, протаіерэй Вячаслаў Левы – 9-07-95; 8-029-793-24-28, іерэй Аляксандр Мамановіч – 9-01-20, 8-029-655-41-25.

У саборы  можна таксама пры неабходнасці атрымаць даведку, як звязацца з вясковымі святарамі.

Каталіцкае веравызнанне.

г.Пружаны — касцёл Унебаўзяцця Святой Панны Марыі, тэл. 9-20-00, ксёндз Ян Саламон 8-029-672-58-36;

г.п.Ружаны — Свята-Траецкі касцёл, тэл. 31-1-15, ксёндз Януш Пуліт;

г.п.Шарашова — Свята-Траецкі касцёл, тэл. 41-4-44, ксёндз Яцэк Дубіцкі, тэл. 8-029-640-90-21.

Вынас цела.

Выносяць труну з нябожчыкам нагамі наперад (па звычаі гэта трэба рабіць пасля 12.00, але да заходу сонца). Людзі, якія засталіся дома, патушыўшы вялікую свечку, прыбіраюць у пакоі, мыюць падлогу.

Дарога на могілкі.

Наперадзе пахавальнай працэсіі нясуць крыж, далей – узнагароды памерлага, калі ёсць (на падушачках), вянкі. Следам едзе катафалк (труну і крышку яе ставяць вузкай часткай наперад), за ім – родныя і блізкія, духавы аркестр.

Развітанне.

Жалобны мітынг пачынаецца з выступленняў калег па працы, блізкіх. Далей родныя  развітваюцца з памерлым.

Труну ў магілу апускаюць нагамі на ўсход, кідаюць у магілу па тры жмені зямлі. Крыж звычайна ўсталёўваюць у нагах (але на гэты конт няма строгага канону, так што робяць  згодна са звычаямі дадзенай мясцовасці).

Падчас пахавання і развітання курэнне забаронена.

Памінкі.

Па хрысціянскіх канонах у дзень пахавання здзяйсняецца памінальная вячэра. Чытаецца малітва, затым кожнаму прысутнаму раскладваецца  асвечаная ў храме каша з разынкамі, звараная з цэлых зярнят пшаніцы (ячменю, рысу ці іншых круп), палітая мёдам. У розных мясцовасцях варыянты памінальных страў і правядзення памінак могуць адрознівацца.

Па хрысціянскіх канонах ужыванне моцных спіртных напояў на памінальнай вячэры непажадана.

krest_izmen.razmer

Асаблівае памінанне ў праваслаўных  здзяйсняецца на дзявяты і саракавы дзень і ў год пасля смерці, а таксама ў бацькоўскія суботы (паводле царкоўнага календара) і на Радаўніцу; у каталікоў асноўны памінальны дзень — 2 лістапада.

Падрыхтавала Алена ЗЯЛЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *