Суббота, 5 декабря 2020

ВЫБОРЫ — 2016!

736

20160908_6419

За тры дні — 6, 7 і 8 верасня ў датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання ў Брэсцкай вобласці ўдзельнічала 14,1% выбаршчыкаў.

На Пружанскім-Маякоўскім участку для галасавання №9 паказчык вышэйшы, чым у сярэднім па вобласці: датэрмінова аддаць свае галасы за прадстаўніка Бярозаўскай выбарчай акругі №9 у парламенце сюды прыйшлі 17% выбаршчыкаў.

Варта адзначыць: каля дзесяці працэнтаў з 1150 выбаршчыкаў гэтага ўчастка — навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Для большасці з іх — гэта першы ўдзел у падобнай палітычнай падзеі краіны. Сярод упершыню галасаваўшых і трэцякурснікі Андрэй Мукшын і Іван Патапаў. Каб падкрэсліць значнасць набыцця электаральнага права, старшыня ўчастковай камісіі С.І.Міляшэвіч уручыла юнакам падарункі.

Таксама ў рамках сумеснай акцыі маладзёжнай і прафсаюзнай арганізацый навучальнай установы ўсе, хто галасуе тут упершыню, атрымаюць невялікія памятныя сувеніры. Гэтая нефармальная, але прыемная працэдура стала традыцыйнай на многіх выбарчых участках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *