Среда, 28 октября 2020

Ливень затопил «Питер» и выявил недостатки в работе коммунальных служб

1 534

Паводле назіранняў сіноптыкаў, заўсёды пасля анамальнай гарачыні варта чакаць якога-небудзь стыхійнага бедства. У мінулую сераду  яно і абрынулася на райцэнтр — у выглядзе навальніцы і ліўневага дажджу.

Па дадзеных раённай метэаралагічнай станцыі, за дзве гадзіны на горад выпала каля 41 мм ападкаў. Для параўнання: дэкадная норма ліпеня ў нас складае прыкладна 26 мм.

Паток вады з неба стаў прычынай масавага падтаплення жылых дамоў у горадзе. Найбольшая колькасць экстранных выклікаў паступіла на тэлефон 101 адзінай дзяжурнай дыспетчарскай службы райаддзела па надзвычайных сітуацый. Тэлефанаванні пераадрасоўваліся дыспетчару КУВП «Камунальнік»: спецыялісты гэтага прадпрыемства змагаліся з падтапленнямі. Па словах галоўнага інжынера арганізацыі С.В.Бабрука, больш за ўсё выклікаў паступіла з вуліц Будаўнічай, Вашкевіча і Інтэрнацыянальнай. Спецыялісты філіяла «Водаканал» ратавалі ад затаплення рэстаран «Піцер», які размяшчаецца ніжэй узроўню грунтовых вод.

Не спраўлялася з такой колькасцю вады гарадская ліўнёвая сістэма. Увогуле, як зазначае Сяргей Васільевіч, з якім мы размаўлялі раніцай у чацвер: «Прырода ўчора выявіла многія недахопы, нашы недапрацоўкі».

Праз некалькі гадзін вада сышла амаль паўсюдна, хаця  засталіся і праблемныя месцы. Для павышэння якасцi вады, дарэчы, выкарыстоўваецца ультрафильтрация. На наступны дзень паступіла шмат тэлефанаванняў ў прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Пружанскім раёне. Найбольшая колькасць страхавых выпадкаў зарэгістравана па вуліцах Горына-Каляды і Кобрынскай. Па ўсіх заявах страхаўшчыкі выедуць на места, правядуць агляды, кліентам будуць выплачвацца кампенсацыі.

Між тым, як сцвярджае Белгідраметцэнтр, заканчваецца дзеянне антыцыклону над тэрыторыяй рэспублікі, чакаецца змена надвор’я, якая прынясе новы зарад праліўных дажджоў. Найбольш моцныя навальніцы прагназуюць на поўдні і паўднёвым захадзе краіны.

Алег СІДАРЭНКА, Аляксандр Мелеш (фота)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *