Четверг, 20 сентября 2018

«Хвіліны шчасця» з кветак

741

Паравозік, шахматная дошка з фігурамі, каменная кветка, пальма, альтанка, конь з калёсамі, домік з вокнамі ў сад, балерына і нават Нацыянальная бібліятэка… Такія кампазіцыі былі ўвасоблены ў шматлікіх арыгінальных клумбах, якія два тыдні таму ўпрыгожылі Драгічын. І ўся гэтая разнастайная прыгажосць — справа рук азеляняльнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэстчыны.

DSC08181_измен.размер

Конкурс прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва «Кветкавыя фарбы» сёння можна назваць традыцыйным: вось ужо каторы год ён праходзіць напярэдадні свята працаўнікоў сяла ў райцэнтры, які збіраецца прымаць абласныя «Дажынкі». Сёлета ў Драгічыне наводзілі марафет 19 каманд з работнікаў зелянгасаў. З задачай пераўтварыць горад у адзін вялікі кветнік яны справіліся: атрымалася каля двух дзясяткаў пано і аб’ёмных кампазіцый з кветак.

DSC08072_измен.размер

DSC08074_измен.размер

DSC08085_измен.размер

DSC08086_измен.размер

DSC08144_измен.размер

Як звычайна, вылучыліся і пружанцы. Сёлета іх конкурсная работа — «Хвіліны шчасця» — мела не проста эстэтычнае прызначэнне, але і была напоўнена сэнсам. «З дапамогай стракатых кветак мы стварылі спальню, — гаворыць майстар зелянгаса Пружанскага КУВП «Камунальнік» Марыя Кандарэвіч. — А гэта пакой, дзе можна расслабіцца, адпачыць, падвесці вынікі пражытага дня…»

Ідэю распрацоўвалі ўсе разам — брыгада з сямі азеляняльнікаў на чале з майстрам. Пакарпець над увасабленнем калектыўнай задумкі давялося загадзя: пакуль адны вырошчвалі расаду, другія займаліся вырабам мэблі для кветніка. У выніку, каб завезці нарыхтаванае: вазоны з кветкамі, рулоны травянога газона, ложак, камод, стол, крэслы, — спатрэбіўся КамАЗ. Рознакаляровыя аксаміткі, бягоніі, сальвіі, цынерарыі, астры, пятунні — ажно каля шасці тысяч штук расады было выкарыстана пружанскімі кветкаводамі. Гэтыя разнастайнасць колераў, стыльнае і складанае афармленне, крэатыўнасць і арыгінальнасць задумкі не засталіся незаўважанымі не толькі гараджанамі. Хаця сёлета журы вырашыла не размяркоўваць прызавыя месцы, а адзначыць усіх удзельнікаў, пружанская каманда ўсё роўна вылучылася: дамоў былі прывезены дыпломы адразу ў дзвюх намінацыях — за «Самую арыгінальную клумбу» і «За яркасць і смеласць прынятых рашэнняў».

DSC08201_измен.размер

Падагульняючы вынікі сёлетніх «Кветкавых фарбаў», намеснік генеральнага дырэктара БАУП «Упраўленне ЖКГ» М.П.Іалоп асобна адзначыў пружанскае звяно азеляняльнікаў: «Гэты калектыў ідзе не проста ў нагу з часам, а сваімі ідэямі апераджае час».

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *