Вторник, 23 января 2018

Хлеб і песня на абласных «Дажынках»

1 147

На палях, дзе яшчэ нядаўна красаваліся каласы збажыны, то там, то тут паабапал дарог радуюць вока вясёлыя саламяныя “гіганты” – казачныя цягнікі, усемагчымыя мішкі і  вазы з конікамі, складзеныя з саламяных рулонаў. Цяпер, калі збажына прыбрана з палёў, працавітыя вяскоўцы пасля натхнёнай бітвы за ўраджай могуць перавесці дыханне, адпачыць і падвесці вынікі. Што і было зроблена на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2016”, які сёлета гасцінна праймаў Драгічын.

IMG_7915_измен.размер

Варта аддаць належнае гаспадарам, якія да свята не толькі прыбралі і ўпрыгожылі свой горад, але і зрабілі ўсё магчымае, каб у шматлікіх гасцей засталіся надзвычай радасныя, яркія і незабыўныя ўражанні.

Ветлівасць гаспадароў пружанская дэлегацыя на чале з кіраўніком раёна адчула адразу на мяжы Драгічынскага раёна: гасцінныя драгічынцы сустракалі пружанцаў з караваем новага ўраджаю, які са словамі прывітання ўручылі старшыні райвыканкама М.М.Крэйдзічу.

20160903_5926_измен.размер

Наогул, сардэчнасць прыёму на драгічынскай зямлі адчувалася на працягу ўсяго дня: і падчас святочнага кірмашу, і ў горадзе майстроў, і на выставе народнай творчасці. Асабліва прыемна было адчуваць увагу драгічынцаў падчас урачыстага шэсця, калі святочная калона дэлегацый раёнаў вобласці рушыла ў накірунку цэнтральнай плошчы райцэнтра, дзе разгортваліся асноўныя падзеі. Ці то ад таго, што пружанцаў у Драгічыне сапраўды асабліва шануюць, ці ад таго, што дэлегацыя нашага раёна выгадна вылучалася на фоне іншых (была пазначана персанальнымі шалікамі з надпісам “Пружанскі раён”, аранжавымі парасонамі і, вядома, са сцягам раёна наперадзе), але дружнае “Ура!” драгічынцаў у свой адрас сельскія працаўнікі Пружаншчыны чулі на працягу ўсяго шэсця.

20160903_5982_измен.размер

IMG_7795_измен.размер

IMG_7792_измен.размер

IMG_7774_измен.размер

IMG_7772_измен.размер

IMG_7748_измен.размер

IMG_7960_измен.размер

IMG_7736_измен.размер

IMG_7735_измен.размер

IMG_7733_измен.размер

IMG_7725_измен.размер

IMG_7708_измен.размер

IMG_7705_измен.размер

IMG_7699_измен.размер

20160903_5967_измен.размер

20160903_5957_измен.размер

20160903_5955_измен.размер

20160903_5954_измен.размер

20160903_5953_измен.размер

20160903_5952_измен.размер

20160903_5951_измен.размер

000023_измен.размер

Адкрываючы “Дажынкі- 2016”, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта А.В.Ліс назваў фестываль-кірмаш важнай падзеяй у жыцці вобласці. Не без задавальнення ён адзначыў, што валавы збор збожжавых без кукурузы склаў 1 мільён 172 тысячы тон. Па ўраджайнасці збожжавых — 35,2 цэнтнера з гектара — вобласць на другім месцы ў рэспубліцы пасля Гродзеншчыны. Не першы год у лідарах сярод раёнаў па намалоту больш 100 тысяч тон збожжа – Баранавіцкі, Пружанскі, Камянецкі і Пінскі раёны. Адметна, што сярод гаспадарак, якія атрымалі звыш 20 тысяч тон збожжа, першай губернатар назваў “Ружаны-Агра” Пружанскага раёна.

Самай высокай ураджайнасці – 43,4 цэнтнера з гектара дабіліся ў Брэсцкім раёне, 41 цэнтнер з гектара — Камянецкім, 40 цэнтнераў – у Баранавіцкім раёне. 55 гаспадарак вобласці здолелі пераадолець мяжу ў 40 цэнтнераў.

Лідарамі па ўраджайнасці сярод гаспадарак сталі ААТ “Агра-Кобрынскае” – 63 цэнтнеры і ААТ “Белавежскі” – 61 цэнтнер з гектара. Звыш 1 тысячы тон збожжа намалацілі 244 камбайнавыя экіпажы вобласці.

Як было адзначана з высокай трыбуны, лепшы вынік у абласным спаборніцтве на ўборцы збожжа па намалоту на ўмоўны камбайн склаў 2,1 тысячы тон. Лепшы вынік на адвозцы збожжа – 1,6 тыс. тон. У спаборніцтве па сушцы збожжа самы высокі вынік у аператара ЗСК “Заходні” Брэсцкага раёна, які склаў 12,1 тысячы тон.

— Нам неабходна дастойна завяршыць бягучы сельскагаспадарчы год, — сказаў А.В.Ліс, — убраць кукурузу і нарыхтаваць каля 4 млн. тон сіласу, сабраць 250 тысяч тон збожжа кукурузы, нарыхтаваць каля 900 тыс. тон цукровых буракоў, завяршыць уборку бульбы і агародніны.

Анатоль Васільевіч напомніў, што ўжо ідзе закладка падмурку ўраджаю наступнага года, таму неабходна арганізавана правесці сяўбу азімых, важна не забыць і пра нарыхтоўку кармоў.

Старшыня аблвыканкама ўручыў узнагароды пераможцам спаборніцтва на ўборцы ўраджаю. Сярод раёнаў, якія перамаглі ў вытворчасці збожжа,  — Маларыцкі, Брэсцкі і Камянецкі. Сярод сельгасарганізацый – СПК “Святая Воля” Івацэвіцкага  раёна, ААТ “Агра-Кобрынскае” і ААТ “Белавежскі” Кобрынскага і Камянецкага раёнаў. Сярод вадзіцеляў і камбайнераў пераможцамі прызнаны прадстаўнікі гаспадарак Баранавіцкага раёна. Лепшымі галоўным аграномам і галоўным інжынерам сельгасарганізацый былі прызнаны прадстаўнікі Маларыцкага і Баранавіцкага раёнаў. Адметна, што сярод лепшых майстроў вытворчага навучання і навучэнцаў заслужаную ўзнагароду, як пераможцы, атрымалі прадстаўнікі Пружаншчыны: А.В.Ніканчук – майстар вытворчага навучання і Д.А.Субота — навучэнец Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Першы намеснік старшыні аблвыканкама М.В.Токар уручыў узнагароды тым працаўнікам, хто па выніках спаборніцтва заняў другія і трэція месцы. Сярод нашых землякоў такую ўзнагароду прымаў галоўны інжынер ААТ “Мурава” Ю.М.Лашкевіч.

Удзел у цырымоніі ўзнагароджання прыняў і першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Л.А. Марыніч. Ён зачытаў прывітальны адрас і ўручыў Ганаровыя граматы галіновага ведамства. У ліку ўзнагароджаных — тэхнік-электрык ААТ “Ружаны-Агра” А.А.Уласенка.

Таксама на ўрачыстасці былі аб’яўлены пераможцы агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Сярод прадстаўнікоў Пружаншчыны былі ўзнагароджаны дырэктар ААТ “Вялікасельскае-Агра” В.Л.Севасцьянчык і выконваючы абавязкі дырэктара ДЛГУ “Пружанскі лясгас” У.У.Жалнерчык.

Віншавалі лепшых земляробаў вобласці прадстаўнікі Белкаапсаюза, міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, ААТ “Бабруйскаграмаш”, абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абкама прафсаюза работнікаў АПК.

Для ўзнагароджання на сцэну падымаліся дырэктар ААТ “Агра-Калядзічы” П.С.Якімавец і старшыня прафкама гэтага таварыства У.М.Хілько, дырэктар ААТ “Ружаны-Агра” А.М. Бурдук і дырэктар ААТ “Шані-Аграпрадукт” А.В. Камінскі.

Па выніках абласнога і рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў у 2015 годзе быў узнагароджаны старшыня Пружанскага райвыканкама М.М.Крэйдзіч, грамату якому ўручыў намеснік старшыні аблвыканкама В.Я. Сакоўскі.

Адразу пасля ўрачыстага ўшанавання пераможцаў для ўдзельнікаў “Дажынак” быў дадзены цудоўны канцэрт. Дарэчы, з песняй “Водар хлеба” на словы нашай калегі Ірыны Сядовай адкрыў яго хор Пружанскага Палаца культуры “Вербніца” пад кіраўніцтвам Івана Гвоздзіка.

Працавалі гандлёвыя рады і дзіцячыя пляцоўкі, праходзілі спартыўныя мерапрыемствы.

У рамках фестывалю-кірмашу адбыўся і абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. І зноў жа, да нашай радасці  перамогу атрымала менавіта сям’я з Пружаншчыны – жыхары вёскі Мокрае Дзмітрый і Людміла Улогі са сваімі дзеткамі. Словам, свята было арганізавана так удала, што задушэўна адпачыць мог любы чалавек, які завітаў на “Дажынкі”.

Властелин села_измен.размер

Аддаючы належнае прафесіяналізму пружанскіх работнікаў гандлю і культуры, варта адзначыць, што імправізаваны пружанскі падворак карыстаўся асаблівым попытам: ля галасістых спявачак са Сланімцоў і Слабудкі ўвесь час спявалі і танцавалі гаспадары і госці абласных “Дажынак”, а накрытыя сталы  не пуставалі без наведвальнікаў ні на хвіліну. Шчырыя сельскія працаўнікі вобласці, якія з годнасцю ўнеслі свой уклад у духмяны каравай краіны, маглі адпачыць з лёгкай душой.

На здымках: падчас урачыстых мерапрыемстваў.

 

Галіна Каляда

Фота аўтара і Святланы Кіслай

 

Один комментарий

  • Андрей

    Как всегда исполкомовские тунеядцы главные хлеборобы страны.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *