Суббота, 20 января 2018

Сустрэліся ракетчыкі

854

На мінулым тыдні ў Пружанах сабраліся былыя ракетчыкі. Нагодай для сустрэчы стала 55-годдзе з дня ўтварэння 56-га гвардзейскага ракетнага Феадасійскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава палка, які да 1993 года дыслацыраваўся ў Пружанах.

20160826_5397_измен.размер

Месца для сустрэчы — сквер Гудзімава — было абрана не выпадкова: там сёння сярод іншай адслужыўшай баявой тэхнікі ганаровае месца на пастаменце займае макет ракеты Р-12. Тут жа прайшоў і ўрачысты мітынг, падчас якога ўспаміналі гісторыю стварэння ракетных войскаў у цэлым і палка ў прыватнасці, людзей, якія мелі дачыненне да вайсковай службы.

Палкоўнік запасу У.Б.Грышкевіч, які ўзначальвае раённую арганізацыю ветэранаў РВСП «Ракетчык», гаворачы пра Пружаншчыну як кузню ваенных кадраў, згадаў і імёны тых, хто стаяў ля вытокаў новага ў 1960-я гады роду войскаў у тагачасным СССР. Між іншым, свой вайсковы шлях пачынаў у Пружанах і ваенны камісар Брэсцкай вобласці Я.С.Зайцаў, які падзяліўся сваімі ўспамінамі.

20160826_5311_измен.размер

20160826_5389_измен.размер

Найбольш падрабязна гісторыя ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння апісана ў кнігах, якія выйшлі з-пад пяра вайскоўцаў у адстаўцы. Адно з прэзентаваных выданняў — «Гэта было ў Белавежскай пушчы» — было ўручана намесніку старшыні райвыканкама М.П.Кудраўцу, не без дапамогі якога кніга змагла ўбачыць свет.

20160826_5338_измен.размер

Сёння ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння не сядзяць на месцы — прысвячаюць увесь свой вольны час ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Больш дзесяці гадоў дабіваліся таго, каб макет ракеты ў Пружанах стаў экспанатам музея пад адкрытым небам у скверы Гудзімава. Нядаўна здолелі стварыць на базе Шарашоўскай СШ першую экспазіцыю музея гісторыі вайсковай часці, якая дыслацыравалася паблізу гарадскога пасёлка. А падчас юбілейнай сустрэчы адкрылі памятны інфармацыйны стэнд у кіламетрах пяці ад Шарашова — на месцы, дзе некалі стаяў ракетны полк і размяшчалася рамонтна-тэхнічная база.

Члены раённай ветэранскай арганізацыі РВСП зазначаюць, што ўсе іх планы так маглі б і застацца на паперы, каб не зацікаўленыя людзі. Былыя ракетчыкі ўдзячны кіраўнікам раённай улады: старшыні райвыканкамам М.М.Крэйдзічу, яго намеснікам М.П.Кудраўцу, С.М.Гуку, дырэктару Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа С.М.Козелу, дырэктару Шарашоўскай СШ А.І.Пернач, сем’ям Ляонавых і Барэевых, ляснічаму Шарашоўскага лясніцтва С.М.Сідаровічу, настаяцелю Шарашоўскага прыхода айцу Мікалаю, індывідуальнаму прадпрымальніку М.У.Шалабудаву, рэдакцыі раённай газеты, дырэктару Палаца культуры А.В.Кавалевіч і культработнікам. Кожны з іх тым ці іншым чынам падтрымаў і дапамог рэалізаваць задумкі былых вайскоўцаў.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота)

Один комментарий

  • Duban

    Прадпрымальнік М. У. Шалабудаў калісьці ў Н. Засімавічах служыў?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *