Суббота, 22 сентября 2018

Званок на першы ўрок

1 321

У чацвер у школьнікаў пачаўся новы навучальны год: сёлета ў 28 агульнаадукацыйных установах Пружаншчыны будуць атрымліваць веды звыш пяці тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Старт Дню ведаў далі традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі, якія прайшлі ва ўсіх школах краіны. Бадай, галоўным лейтматывам гучаўшых у гэты дзень прамоў была перакананасць, што Дзень ведаў — гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага чалавека.

20160901_5811_измен.размер

Святочную лінейку ў Шанях наведаў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Кожнаму класу кіраўнік раёна адрасаваў розныя пажаданні: першаклашкам — задвальнення ад вучэбнага працэсу, які яны толькі распачынаюць, вучням выпускных класаў — вызначыцца з выбарам прафесіі, што немалаважна ў дарослым жыцці, асатнім — быць стараннымі вучнямі, каб аказацца дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Госць падарыў школьнікам камплект мячоў са спадзяваннем, што яны не толькі ў вучобе, але і ў спорце дасягнуць поспехаў.

20160901_5738_измен.размер

Вынікі летняй дзейнасці дзяцей падагульніла дырэктар школы А.М.Ярмашэвіч. Алена Мікалаеўна адзначыла памятнымі падарункамі тых, хто вылучыўся падчас конкурсаў ці ў іншых школьных справах, выказала словы падзякі мясцоваму сельгаставарыству, якое дапамагло падрыхтавацца да чарговага навучальнага года. А самым маленькім школьнікам, для якіх званок у гэты дзень звінеў упершыню, уручыла кнігі «Беларусь — наша Радзіма» — падарунак ад Прэзідэнта краіны  А.Р.Лукашэнкі.

Хочацца адзначыць, што госці лінейкі наведаліся сюды не толькі дзеля віншаванняў, але і каб адзначыць лепшых. Так, у прыватнасці, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Шані-аграпрадукт» Л.М.Раманава падзякавала школьнікам за летняе супрацоўніцтва і заахвоціла грашовымі прэміямі вучняў, якія дапамагалі гаспадарцы. Ад мясцовай  бібліятэкі ўзнагароды атрымалі лепшыя чытачы.

Новае пакаленне вучняў на  першы ў іх жыцці ўрок за руку адвялі адзінаццацікласнікі. Дарэчы, сёлета ў Шаняўской СШ імя Міколы Засіма да заняткаў прыступілі больш 80 чалавек. Восем хлопчыкаў і дзяўчынак упершыню селі за школьныя парты гэтай установы, а вось для дзевяці вучняў наступіўшы навучальны год будзе апошнім.

20160901_5803_измен.размер

Навучальны год у шаняўскіх вучняў, як і ва ўсіх школах краіны, пачаўся з урока «Нам свет завешчана берагчы». Далей — урок бяспекі і некалькі заняткаў па раскладу. Увогуле, паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі, з гэтага вучэбнага года ў адукацыйны працэс будуць паэтапна ўводзіцца вучэбныя праграмы, абноўленыя з улікам неабходнасці памяншэння аб’ёму тэарэтычнага матэрыялу і ўзмоцненай арыентацыі на практыку. Сёлета па такіх абноўленых праграмах пачнуць займацца вучні першых, другіх, пятых, шостых, дзясятых і адзінаццатых класаў.

Празвінеў першы званок і для вучняў СШ № 4 г.Пружаны. Тут было мора кветак і белых бантаў, і мора бацькоўскага хвалявання …

IMG_2359_измен.размер

IMG_2385_измен.размер

На прасторнай пляцоўцы ля параднага ўваходу ў гэты дзень на ўрачыстую лінейку выстраіліся крыху больш за 300 школьнікаў, але галоўнымі дзеючымі асобамі Дня ведаў былі першакласнікі – сёлета ў школу залічана 24.  Учарашнія дашкольнікі выглядалі не па гадах сур’ёзна. І хоць дзяцінства для іх не канчаецца, паход у першы клас – гэта крок у дарослае жыццё.

IMG_2383_измен.размер

IMG_2360_измен.размер

IMG_2362_измен.размер

– Жадаем упэўнена крочыць па Каралеўстве ведаў, дзе кіруе кароль-праца і каралева-цярпенне! Няхай кожны дзень усіх адзінаццаці школьных гадоў будзе напоўнены новымі адкрыццямі і радаснымі падзеямі! Наперадзе вас чакаюць новыя сябры і мноства прыемных незабыўных хвілін! – наказвалі ім першыя настаўнікі.

IMG_2369_измен.размер

Не менш хвалюючая падзея і для 44 адзінаццацікласнікаў. Для іх – гэта апошні навучальны год у школе. Не хавалі слёз радасці іх бацькі: здаецца, яшчэ ўчора іх дзеці хаваліся за букетамі кветак, а сёння перад іх вачыма – прыгожыя юнакі і дзяўчаты.

IMG_2358_измен.размер

IMG_2381_измен.размер

IMG_2378_измен.размер

IMG_2377_измен.размер

IMG_2376_измен.размер

 

Доўгачаканым было свята і для настаўнікаў. Менавіта для іх і былі прынесены кветкі, гучалі шчырыя словы ўдзячнасці.

IMG_2373_измен.размер

IMG_2371_измен.размер

IMG_2370_измен.размер

IMG_2372_измен.размер

Сёлета педагагічны калектыў папоўніўся трыма маладымі спецыялістамі. Пад кіраўніцтвам  Дзмітрыя Анатольевіча Саўчука хлопцы будуць асвойваць станкі, лобзікі і рубанкі. З Аленай Уладзіміраўнай Субачовай школьнікі спазнаюць свет замежных моў, а генетычныя задачы будуць вырашаць з біёлагам Анастасіяй Ігараўнай Стасевіч…

З цёплым прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар школы Ю. А. Яльцоў:

— Дарагія вучні! Сёння ў вас пачынаецца новы навучальны год. Наперадзе вас чакае шмат адкрыццяў, новых ведаў і ўменняў. Упэўнены, што вы зможаце дамагчыся пастаўленай для сябе мэты, праўда, для гэтага вам і вашым бацькам спатрэбіцца шмат сіл і цярпення. А мы, настаўнікі, са свайго боку створым усе ўмовы, каб вы маглі праявіць сябе ў той сферы дзейнасці, да якой у вас ляжыць душа, і якая вызначыць вашу будучыню, – можна не сумнявацца, што словы Юрыя Андрэевіча не будуць разыходзіцца са справай. Як паказвае статыстыка, штогод выпускнікі яго школы паказваюць высокія вынікі ва ўступнай кампаніі, сёлета ў прэстыжныя ВНУ краіны паступіла 14 навучэнцаў — школа можа імі ганарыцца.

IMG_2365_измен.размер

Трэба адзначыць, што цяпер у СШ № 4 выдзелена 5 профільных напрамкаў з ахопам філалагічных, матэматычных і біялагічных навук. А мяркуючы па тым падарунку, які ўручыў школе ганаровы госць – начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.В.Бушук, самы час ствараць футбольную каманду: цэлая сетка футбольных мячоў ужо ёсць. Больш за ўсё ім узрадаваліся, вядома ж, першаклашкі.

IMG_2367_измен.размер

Але ўсяму свой час. Перад тым, як празвінеў першы званок, старшакласнікі ўручылі ўсім першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – кнігу «Беларусь – наша Радзiма». Гэта першая кніга, якую вучні адкрыюць на сваім першым школьным ўроку. Вядома, што ў гэтым годзе выдавецтва «Пачатковая школа» падрыхтавала абноўленае выданне з мультымедыйным дыскам-дадаткам, а для настаўнікаў – метадычныя матэрыялы, якія дапамогуць арганічна спалучаць магчымасці традыцыйнага дапаможніка і электроннага прыкладання, але пакуль гэтую навінку змогуць убачыць толькі ў сталічных школах …

IMG_2375_измен.размер

IMG_2382_измен.размер

IMG_2386_измен.размер

IMG_2387_измен.размер

І вось празвінеў першы званок і дадзены старт новаму навучальнаму году! Па традыцыі ў неба былі запушчаны рознакаляровыя шары (можа аднаму з іх атрымаецца абудзіць сонейка, якое так і не вызірнула з-за воблака). І дзеці ўвайшлі ў расчыненыя дзверы.

Марына Вакульская

Алена Зялевіч

 

Один комментарий

  • Татьяна Садовская

    Добрый день!
    Приятно читать статью про школу и увидеть фото с линейки, где не единожды «засветился» мой брат-выпускник и моя мамуля.
    Спасибо автору статьи и фотографу за работу.
    Только вот один курьез у вас получился: в подарок от райисполкома школа получила волейбольные мячи (они, такие ярко-полосатые, хорошо видны на фотографии), а ен футбольные. Понятно, что в печатном издании уже ничего не поправить (а именно его мы и читали), но в электронной версии, возможно, вы сумеете подправить.
    Спасибо.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *