Пятница, 21 сентября 2018

Каманда, без якой сялу не жыць…

901

Раённы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» адбыўся ў мінулую суботу ў вёсцы Крыніца. На гэты раз у ім прынялі  ўдзел 12 маладых сем‘яў – больш, чым у мінулыя гады. І, хаця не ўсе сельгаспрадпрыемствы здолелі зацікавіць сваіх работнікаў удзелам у гэтых спаборніцтвах, яны атрымаліся і вельмі вясёлымі і захапляльнымі для гледачоў, і  ў такой жа ступені напружанымі і складанымі для сямейных каманд.

20160827_4646_измен.размер

Першы традыцыйны конкурс “Касі, каса!” разагрэў удзельнікаў і групы падтрымкі не на жарт. Пачуцці проста зашкальвалі. А калі ўлічыць, што разагрэліся не толькі эмацыянальна — слупок тэрмометра ўзняўся да плюс 30 градусаў, можна зразумець, як нялёгка прыходзілася мужам, якія на хуткасць павінны былі скасіць дзялку травастою, і жонкам, што зграбалі гэтую траву ў стажок.

20160827_5464_измен.размер

20160827_5449_измен.размер

20160827_5444_измен.размер

20160827_5442_измен.размер

20160827_5429_измен.размер

Тры лепшыя вынікі паказалі адпаведна Іван і Наталля Суботы, Віктар і Ганна Гук, Аляксандр і Марына Хаян. Але, ведаеце, прыемна было глядзець не толькі на тых канкурсантаў, хто ўмела трымаў у руках сельскагаспадарчыя прылады. Вельмі парадавалі мужчыны, якія імкнуліся і самі з заданнем справіцца,  і дапамагчы сваёй менш спрытнай палавінцы. Падставіць шырокая плячо, так сказаць.

Але і жонкі падтрымлівалі камандны дух. У другім конкурсе, дзе патрабавалася распілаваць бервяно двуручнай пілой, пасячы яго і скласці дровы, нават кволыя з выгляду маладзіцы паказвалі цуды вынослівасці. Пераможцамі гэтага конкурсу сталі Дзмітрый і Людміла Улогі, Пётр Здзітавец і Іна Шэлявіля і ўсё тыя ж Іван і Наталля Суботы.

20160827_5506_измен.размер

20160827_5487_измен.размер

20160827_5476_измен.размер

Трэці конкурс аказаўся самым вясёлым і… небяспечным, нягледзячы на тое, што вострыя косы, пілы і сякеры выйшлі з гульні. Мужчынам трэба было як мага хутчэй набраць у кацялкі вады, жанчынам — абабраць некалькі бульбін. А потым муж падхопліваў жонку – з бульбай у кацялку – на рукі і прабягаў пэўную дыстанцыю. Кагосьці падвялі розныя вагавыя катэгорыі, кагосьці – нязручныя шлёпанцы, так што без кульбітаў не абышлося. Лепшыя вынікі зноў паказала сям‘я Улогаў, другімі сталі Руслан і Святлана Сцепаненкі, трэцімі — Пётр Здзітавец і Іна Шэлявіля.

20160827_5529_измен.размер

20160827_5513_измен.размер

20160827_5527_измен.размер

Тое, што адбывалася падчас чарговага конкурсу пад назвай “Смачна есці”, словамі апісваць не варта: гэта быў неймаверны пах, смак (члены журы каштавалі) і знешні выгляд (ацанілі ўсе прысутныя). Традыцыйныя беларускія прысмакі ў выглядзе каўбас, паляндвіц, рыбы, пірагоў, грыбочкаў, дранікаў — і побач скульптуры са смажаных курэй, вожыкі з макароннымі іголкамі, гарбузовы кошык, кабачковыя пянькі і запечанае парася, якое на паверку аказалася бульбяным. І ўсё гэта з частаваннямі, апавяданнямі, нават вершамі. Пад‘еўшы, журы не стала мудрыць — і кожная сям‘я  атрымала першае месца.

20160827_4668_измен.размер

20160827_4661_измен.размер

20160827_4656_измен.размер

20160827_4641_измен.размер

20160827_5556_измен.размер

У апошнім – творчым – конкурсе, мне здаецца, галоўным дасягненнем была смеласць, з якой каманды  выходзілі на сцэну. Тут ужо нарэшце былі задзейнічаны і дзеці. Усёй сям‘ёй спявалі, танцавалі, разыгрывалі маленькія спектаклі. І нават тыя, хто выступае перад публікай раз у пяцігодку, не пабаяліся прадэманстраваць свае творчыя магчымасці. Зноў дапамагаў камандны дух? Напэўна. Нездарма некалькі разоў са сцэны гучала  аптымістычная песня “Моя семья”: “И пускай мир кругом разрушают перемены, нам с тобой день за днём помогают наши стены, а иначе нельзя, потому что мы команда, мы — семья!”

20160827_5608_измен.размер

20160827_5605_измен.размер

20160827_5563_измен.размер

20160827_4821+_измен.размер

20160827_5525_измен.размер

20160827_5586_измен.размер

Перад тым, як абвясціць вынікі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК С.С.Лаўрыновіч папрасіў прабачэння: немагчыма ўсіх назваць першымі, хаця ў некаторых выпадках сем‘і прыйшлі да фінішу плячо ў плячо. Але прызы ад прафкамаў сваіх арганізацый атрымалі ўсе ўдзельнікі. Лідараў жа віншаваў і ўручаў падарункі старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч.

20160827_4900_измен.размер

20160827_4908_измен.размер

20160827_4929_измен.размер

20160827_4889_измен.размер

20160827_4883_измен.размер

20160827_4882_измен.размер

20160827_4951_измен.размер

Цяпер Дзмітрый і Людміла Улогі, якія, не без дапамогі сваіх  траіх дзяцей Кірыла, Ягора і Ангелінкі, дабіліся перамогі,  паедуць абараняць гонар раёна ў абласным этапе конкурсу, які ў бліжэйшую суботу пройдзе ў Драгічыне.

—Што было самым цяжкім для вас? — пытаюся ў пераможцаў.

—Угаварыць нашага тату ўдзельнічаць, — смяецца Людміла. — У мінулым годзе мы ўжо спрабавалі свае сілы і не выйшлі нават у тройку лідараў. Але сёлета пастараліся… Вось дровы пілаваць сапраўды было цяжка, мы ж з такой работай у штодзённым жыцці ўжо не сутыкаемся. Ды ў нас была добрая група падтрымкі, у тым ліку дзве мае сястры, мама.

—Але ж  Вікторыя Сергіенка, ваша сястра, на гэты раз стала саперніцай у конкурсе…

—Не, мы не адчувалі сябе сапернікамі, радаваліся за поспехі адна адной, — кажа Віка. — Тым больш, што мы з Дзянісам прынялі ўдзел у праекце ўпершыню, так што ў нас яшчэ ўсё наперадзе…

Поспехаў вам, сямейныя каманды, у выпрабаваннях конкурсных і штодзённых жыццёвых!

У раённым этапе конкурсу «Уладар сяла» ўдзельнічалі

12 сем‘яў:

Улогі Дзмітрый і Людміла, Сергіенкі Дзяніс і Вікторыя прадстаўлялі ААТ “Жураўлінае”; Сцепаненкі Руслан і Святлана — ААТ “Шані аграпрадукт”; Суботы Іван і Наталля — ААТ “Пружанскі райаграсэрвіс”; Гук Віктар і Ганна — ААТ “Вялікасельскае Агра”; Хаян Аляксандр і Марына — філіял РУП “Брэстэнерга” “Аграэнерга Зеляневічы”; Здзітавец Пётр і Шэлявіля Іна — ААТ “Сады Прыбужжа”; Янюкі Андрэй і Наталля — ААТ “Рамбуд”, Цюкіны Алег і Анастасія — ААТ “Айчына”; тры сям‘і — Бібко Яўген і Святлана,  Вярэнічы Уладзімір і Алена, Пальчыкі Андрэй і Таццяна выступалі за ААТ “Ружаны-Агра”.

Тройка лідараў:

Першае месца — Дзмітрый і Людміла Улогі,

другое месца — Руслан і Святлана Сцепаненкі,

трэцяе месца — Іван і Наталля Суботы.

Ірына СЯДОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *